Расія не прымае 20 пунктаў мірнага плана і выставіць сустрэчныя патрабаванні
Крэмль адхіліў адрэдагаваны мірны план з 20 пунктаў, які прадставіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і рыхтуе свае ўмовы для далейшых перамоў. Паводле інфармацыі Bloomberg ад блізкай да Крамля крыніцы, план расцэньваецца Масквой толькі як «пачатковая база» для перамоў

На думку Масквы, падрыхтаваны плане не ўключае шэраг важных для Расіі пунктаў і не адказвае на такія ключавыя пытанні, як:
- гарантыі ад наступальнага пашырэння НАТА на ўсход;
- нейтральны статус Украіны ў выпадку ўступлення ў ЕС;
- статус рускай мовы;
- абмежаванні для УСУ пасля канфлікту;
- пытанні санкцый і замарожаных актываў Расіі на Захадзе.
Крэмль не адмаўляецца разглядаць дакумент і гатовы аналізаваць яго з «халоднай галавой», каб не раздражняць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Па словах прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Пуцін ужо азнаёміўся з падрабязнасцямі перамоў з ЗША пасля сустрэчы расійскай і амерыканскай дэлегацый у Маямі.
Зяленскі 24 снежня назваў усе 20 пунктаў свайго плана. Ён прадугледжвае падпісанне дамовы аб ненападзе паміж Украінай і Расіяй з кантролем на лініі судакранання, а таксама забеспячэнне гарантый бяспекі з боку ЗША, НАТА і Еўрасаюза па ўзоры пятага артыкула статута НАТА. Расія павінна будзе афіцыйна зацвердзіць палітыку ненападу на Украіну і Еўропу.
Тэрытарыяльныя пытанні застаюцца складанымі. Украіна прапануе, каб Расія цалкам пакінула занятыя тэрыторыі ў Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях, а ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай — заставалася на месцы. Масква ж патрабуе выхаду УСУ з Данецкай вобласці. Вашынгтон прапануе кампраміс у выглядзе свабоднай эканамічнай зоны, якая магчымая толькі праз рэферэндум ва Украіне.
Каментары
А пакуль час ідзе, Расея паціху прасоўвае фронт на захад. Каму выгадна зацягванне вайны? Расеі.
Ну і яшчэ тым, хто хоча каб 85% войска Расеі заставалася скаваным ва Ўкраіне, а не вызвалілася і стала пагрозай для іх.