Грамадства

Галоўную ялінку краіны запаляць 15 снежня

Галоўная ялінка краіны зазіхаціць зыркімі агнямі 15 снежня на Кастрычніцкай плошчы а 17.00. Урачыстая цырымонія запальвання дасць старт святочнай ілюмінацыі ва ўсім горадзе, паведамілі БелТА ў Мінгарвыканкаме.

Фота: БелТА

«У гэты дзень зазіхацяць і раённыя навагоднія прыгажуні, а таксама будзе запушчаная праца ўсёй святочнай ілюмінацыі», — падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме.

Разам з галоўнай ялінкай зазіхацяць і ялінкі на цэнтральных раённых пляцоўках.

У Кастрычніцкім раёне — на вул. Чкалава, 7, у Маскоўскім — у парку імя Паўлава, у Савецкім — на пляцоўцы каля Белдзяржфілармоніі, у Першамайскім — на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі і вул. Русіянава, 1, у Цэнтральным — на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, у Партызанскім — у парку экстрэмальных відаў спорту і парку імя Горкага, у Фрунзенскім — каля Лядовага палаца (вул. Прытыцкага, 27) і ГЦ «Максімус» (вул. Лабанка, 94), у Заводскім — на пляцоўцы каля Палаца дзяцей і моладзі «Золак» (пр. Партызанскі, 146) і ў Ленінскім — на пляцоўцы каля ГУ «Мінскканцэрт».

15 снежня а 17.00 таксама адбудзецца старт штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць