Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту
Вайскоўцы ў Беніне абвясцілі ў эфіры нацыянальнага тэлебачання, што скінулі прэзідэнта Патрыса Талона і захапілі ўладу. Яны таксама абвясцілі аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі, закрыцці ўсіх сухапутных межаў і паветранай прасторы краіны. Пазней кіраўнік МУС краіны Аласане Сейду заявіў, што ўлады спынілі спробу дзяржаўнага перавароту, піша Бі-бі-сі.

«Невялікая група салдат узняла мяцеж з мэтай дэстабілізацыі краіны і яе інстытутаў, — сказаў Сейду ў тэлеэфіры. — У гэтай сітуацыі ўзброеныя сілы Беніна і іх кіраўніцтва захавалі кантроль над тым, што адбываецца, і сарвалі спробу перавароту».
Пазней дарадца прэзідэнта паведаміў Бі-бі-сі, што прэзідэнт знаходзіцца ў бяспечным месцы.
«Гэта невялікая група людзей, якія кантралююць толькі тэлебачанне. Рэгулярная армія аднаўляе кантроль. Горад і краіна знаходзяцца ў поўнай бяспецы», — паведаміў офіс прэзідэнта агенцтву AFP.
Аднак сітуацыя ў Катану — найбуйнейшым горадзе Беніна і месцы знаходжання ўрада — застаецца незразумелай, паколькі позна ўдзень былі чутны магутныя выбухі, як мяркуецца, выкліканыя авіяўдарам.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, падпалкоўнік Паскаль Тыгры, які ўзначальваў спробу мяцяжу ў Беніне, знаходзіцца на ўцёках, вядзецца яго пошук.
Прадстаўнік урада Вільфрыд Леандр Хунгбеджы паведаміў Reuters, што ў сувязі са спробай перавароту арыштаваныя 14 чалавек.
Як расказаў Бі-бі-сі журналіст з Беніна, 12 чалавек з ліку арыштаваных, як мяркуецца, удзельнічалі ў захопе будынка нацыянальнага тэлебачання.
Вайскоўцы, якія называюць сябе «Ваенным камітэтам па пераўладкаванні», заявілі ў нацыянальным тэлеэфіры, што правялі нараду і прынялі рашэнне «адхіліць Патрыса Талона ад пасады прэзідэнта рэспублікі».
Мяцежнікі патлумачылі свае дзеянні незадаволенасцю палітыкай Талона, крытыкуючы прэзідэнта краіны за «працяглае пагаршэнне сітуацыі з бяспекай на поўначы Беніна».
У апошнія гады армія Беніна несла страты на паўночнай мяжы з Нігерам і Буркіна-Фасо, дзе баевікі, звязаныя з ІД і «Аль-Каідай», прасоўваюцца ўсё далей на поўдзень.
У заяве мяцежнікаў гаварылася аб «невуцтве і грэбаванні да становішча баявых таварышаў, якія загінулі на фронце, і перш за ўсё да іх сем'яў, кінутых на волю лёсу палітыкай Патрыса Талона».
Паўстанцы таксама выступілі супраць скарачэння выдаткаў на ахову здароўя, уключаючы скасаванне дзяржаўнага фінансавання дыялізу нырак, павышэння падаткаў і ўзмацнення абмежаванняў на палітычную актыўнасць.
Раніцай у нядзелю французскае пасольства ў Беніне паведаміла, што ў раёне рэзідэнцыі прэзідэнта ў найбуйнейшым горадзе краіны Катану былі чутны стрэлы. Пасольства заклікала сваіх грамадзян заставацца дома ў мэтах бяспекі.
67‑гадовы Талон павінен сысці ў адстаўку ў наступным годзе пасля завяршэння свайго другога тэрміну паўнамоцтваў, выбары былі запланаваныя на красавік.
Талон — бізнэсмэн, вядомы ў Беніне як «кароль бавоўны». Ён упершыню прыйшоў да ўлады ў выніку выбараў у 2016 годзе. Талон абяцаў не балатавацца на трэці тэрмін і ўжо назваў свайго пераемніка.
Талон атрымаў высокую ацэнку сваіх прыхільнікаў за дасягнуты пры яго кіраванні эканамічны рост, але яго ўрад таксама крытыкавалі за задушэнне іншадумства.
У кастрычніку выбарчая камісія забараніла асноўнаму кандыдату ад апазіцыі балатавацца на выбарах на той падставе, што ў яго не было дастатковай колькасці спонсараў.
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
-
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне
-
Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары