Вайна66

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска

Украінскія падраздзяленні правялі манеўр на пакроўскім кірунку, каб не дапусціць патэнцыйнага акружэння і ўрэгуляваць фронт. Пра гэта 8 снежня паведаміла выданню «Суспільне» крыніца ў Узброеных сілах Украіны, якая ўдзельнічае ў абарончай аперацыі ў Пакроўскай агламерацыі.

Манеўр адбыўся ў раёне сёл Лысаўка і Сухі Яр: падраздзяленні, як паведамляецца, перайшлі на больш выгадныя пазіцыі, што дазволіла прадухіліць магчымае акружэнне і стабілізаваць становішча на фронце. Аперацыя была загадзя падрыхтаваная.

Па інфармацыі аператыўнага камандавання «Усход» за 8 снежня, украінскія вайскоўцы адбілі 53 атакі расійскіх войскаў на розных участках пакроўскага кірунку, уключаючы Новае Шахава, Новы Донбас, Беліцкае, Родзінскае, Чырвоны Ліман, Пакроўск, Грышына, Мірнаград і іншыя населеныя пункты.

У Пакроўску працягваюцца пошукава-штурмавыя дзеянні і ліквідацыя праціўніка ў гарадской забудове. Вораг спрабуе прасочвацца ў паўночную частку горада з дапамогай туману, але ўсе спробы блакуюцца і праціўнік знішчаецца. Каля Мірнаграда украінскія падраздзяленні ўтрымліваюць абарончыя рубяжы і знішчаюць праціўніка на падыходах да горада.

Акрамя таго, арганізаваныя дадатковыя лагістычныя шляхі да Пакроўска і Мірнаграда для бесперабойнага забеспячэння падраздзяленняў усім неабходным.

Каментары6

  • Манеўры не проста так прыдумалі
    08.12.2025
    Верховинец , “не здаваць” гэта самая тупая тактыка, асабліва калі на ўмацаваннях разакралі. Украінцы так згубілі шмат людзей у розных фартэцыях-бахмут. Зяленскі лічыў, што ўмее лепш ваяваць, чым Залужны.
  • Крым наш
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Боту
    09.12.2025
    Манеўры не проста так прыдумалі, прыязжай на лінію - пакажу якія тут умацаванні, якія крэмль і такія боты як ты, хочуць каб іх здалі без бою па плану ад пуціна-трампа.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць