Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга
Было меркаванне, што яна спрабавала выбрацца з кватэры, спрабавала ўратавацца.

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць. Пра гэта карэспандэнтцы «Дождя» Валерыі Кірсанавай распавяла крыніца, блізкая да следства.
Армянскія ўлады за два месяцы так і не назвалі меркаваныя прычыны смерці ўцякачкі з Чачэніі. Паводле слоў дырэктара крызіснай групы «СК SOS» Давіда Ісцеева, цела Баймурадавай знайшлі ў ейнай арэндаванай кватэры каля ўваходных дзвярэй, футболка на ёй была задраная ўгару.
«Было меркаванне, што яна спрабавала выбрацца з кватэры, спрабавала ўратавацца. Памірала яна цяжка і доўга. Кватэра была ўся ў крыві. І атрымліваецца, што ейныя забойцы сядзелі і чакалі, пакуль яна памрэ», — расказаў праваабаронца.
«Дождю» таксама ўдалося высветліць, што Карына Імінава — сяброўка Баймурадавай з інстаграма, пасля сустрэчы з якой дзяўчына і загінула — з’яўляецца ўраджэнкай Кыргызстана. У злітых базах звестак ёсць яе адрасы ў дарагіх жылых комплексах у Маскве, у кантактах у многіх людзей яна пазначана як эскортніца. Вядома, што яна спрабавала наладзіць кантакты і з іншымі ўцякачкамі з Чачэніі.
Праваабаронцы баяцца, што армянскія ўлады могуць «замяць» справу аб забойстве чачэнкі.
Айшат Баймурадаву знайшлі мёртвай у здымнай кватэры ў Ерэване 20 кастрычніка.
Заснавальніца праекта «Каўказ без маці» Лідзія Міхальчанка заяўляла, што меркаваныя забойцы маглі задушыць чачэнку і з’ехаць у Расію. СК Арменіі толькі праз месяц завёў крымінальную справу, у забойстве падазраюць двух чалавек, іх імёны не раскрываюцца, піша «Новая газета Европа».
У дзень забойства Баймурадавай у яе кватэры ў Ерэване знаходзіліся яе сяброўка з інстаграма Карына Імінава, а таксама 30‑гадовы ўраджэнец Чачэніі Саід-Хамзат Байсараў, якога абвінавачвалі ў Расіі ў фінансаванні «Ісламскай дзяржавы».
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
-
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне
-
Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Як СМІ могуць называць яе забітай, калі не маюць сведак а прычынах смерці?