Грамадства44

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане

Мінчанка Алена разам з сям'ёй у жніўні адпачыла ў Кыргызстане. На арандаваным аўто яны 10 дзён ездзілі па самых прыгожых месцах краіны. Што ўбачылі і колькі патрацілі, жанчына расказала Myfin.by.

Потратили $1000 на человека. Как семья белорусов отдохнула в Кыргызстане
Фота ад герояў матерыялу

«Калі хочацца паглядзець горныя азёры, лепш браць красовер»

Кыргызстан сям'я выбрала па дзвюх прычынах: па-першае, разглядалі толькі бязвізавыя кірункі, а па-другое, хацелі пабываць у новай краіне з прыгожай прыродай. На ўсю паездку на траіх планавалі выдаткаваць $3000.

З Масквы мінчукі прыляцелі ў сталіцу Бішкек, трохі паглядзелі горад і на наступны дзень адправіліся ў падарожжа. Пачалі з курортнага горада Чалпон-Ата, які знаходзіцца на беразе возера Ісык-Куль. Па дарозе заязджалі паглядзець на каньёны Кок-Майнок.

«Узялі напракат седан Kia Rio. Дзякуючы таму, што машына была на газе, атрымалася ашчадзіць. За 10 дзён выйшла каля $500, браніравалі за месяц. Хацелі зрабіць выбар на карысць больш высокіх аўтамабіляў і, адпаведна, з большай праходнасцю, але такіх ужо не заставалася. Для нашага маршруту ў цэлым хапіла невысокага аўто, але калі хочацца паглядзець горныя азёры, лепш браць красовер.

Як мы пераканаліся, браніраваць аўто трэба нашмат раней, чым за месяц».

У Чалпон-Аце вандроўнікі правялі тры дні, там у іх быў пляжны адпачынак на беразе Ісык-Куля, які ўваходзіць у 30 найбуйнейшых азёр свету.

Днём купаліся і загаралі, пасля ездзілі ў розныя цікавыя месцы.

«Наведалі гарачыя крыніцы — у Кыргызстане іх мноства, з'ездзілі ў музей петрогліфаў. У апошні дзень пабывалі ў Грыгор'еўскай цясніне і Сямёнаўскай цясніне — на іх трэба не менш, чым паўдня. Уезд у Грыгор'еўскую цясніну за трох чалавек і аўтамабіль каштаваў каля $5. У мясцовых там бізнэс: катанне на конях, фота з сокалам. Як толькі бачаць турыстаў, адразу атачаюць і прапануюць свае паслугі — гэта не вельмі нам падабалася.

У цясніне мноства юртаў, дзе можна паабедаць. Месца турыстычнае, таму цэннік немаленькі, але смачна і порцыі вялікія. У цэлым кыргызская кухня вельмі сытная і каларыйная».

«З платных забаў — катанне на конях і аслах. З бясплатных — зорнае неба»

Далей мінчукі паехалі ў горад Каракол, там было дзве начоўкі. Наведалі гарачыя крыніцы «Ак-Суу Кенч», адна гадзіна за дваіх дарослых і дзіця каштавала каля $12. У Чалпон-Аце кошт тэрмальных крыніц быў трошкі даражэйшым — каля $14.

З'ездзілі ў Джэты-Аагуз, што перакладаецца як «Цясніна сямі быкоў». Назва пайшла з-за чырвоных скал, якія здалёку падобныя на сем ляжачых на траве быкоў.

«Яшчэ наведалі гарналыжную базу, падняліся на гару 3040 метраў над узроўнем мора. Кошт пад'ёму на сям'ю нам абышоўся ў раёне $25. З Каракола паехалі ў Барксонскую цясніну, там вадаспады. Плаціць за ўезд было не трэба. Дарэчы, з усіх прыродных турыстычных месцаў, дзе мы былі, за ўезд бралі плату толькі ў Грыгор'еўскай цясніне».

Пераначавалі ў сяле Баканбаева, а раніцай паехалі паглядзець каньён «Казка» з пяску і каменю чырвонага колеру.

Да гэтага часу маршрут беларусаў будаваўся вакол возера Ісык-Куль, далей яны паехалі ў бок горнага возера Сон-Куль.

«Там юртавыя лагеры, месца турыстычнае, таму і цэны не маленькія. З платных забаў — катанне на конях і аслах. З бясплатных — страшэнна прыгожае зорнае неба. У нашым юртавым лагеры, акрамя нас, былі італьянцы, іспанцы і хлопец з Індыі. Сустракалі ўсіх рэстаранам у юрце.

На наступны дзень мы паехалі ў бок Бішкека, з якога назаўтра выляталі. Дарога ішла праз перавал «33 папугаі», заехалі на вадаспад. Па дарозе пераначавалі і на наступны дзень былі ўжо ў Бішкеку, адкуль паляцелі ў Маскву. Таксі з Бішкека ў аэрапорт каштавала $8».

Начлег у юрце па 56 еўра

Па харчаванні падарожнікі аддавалі перавагу мясцовым аўтэнтычным кавярням. Часта елі за $ 10‑20 на траіх, але здаралася і танней, і даражэй. Сняданкі ўсюды ўваходзілі ў кошт арэнды жылля, вячэру часам бралі ў гаспадароў за дадатковую плату.

Найбольш дарагім фінансавым пунктам стала дарога: «Ластаўка» да Масквы і пералёт у абодва бакі на траіх абышліся ў $1558. На другім месцы аказалася арэнда аўтамабіля, на трэцім — арэнда жылля: за 12 дзён аддалі $460. Дзесьці жылі ў хостэле і было цалкам камфортна, улічваючы, што патрэбен быў толькі начлег.

«Самым дарагім варыянтам жылля сталі апартаменты ў Чалпон-Аце, за тры ночы аддалі €220. Юрта на Сон-кулі каштавала 56 еўра за ноч, але калі выбірала, бачыла, што і па €100 ёсць. У суму ўваходзілі сняданак і вячэра. Кватэра ў Бішкеку — €35, у іншых месцах спыняліся ў хостэлах — у сярэднім па €30-35. Усюды было вельмі камфортна, а прыязныя гаспадары ўсё расказвалі і паказвалі».

І хоць адпачынак нельга назваць бюджэтным, Алена кажа, што яны засталіся вельмі задаволеныя: пабывалі ў каларытнай краіне з прыродай Швейцарыі і Альпаў, нацешыліся цудоўнымі відамі і набралі мноства ўражанняў. Таму лічаць, што выдаткаваныя сродкі цалкам апраўданыя.

Каментары4

  • В.
    01.12.2025
    І што там прыгожага?
  • Больные на голову колхозники
    01.12.2025
    Рабсеяне лет 30 назад.
  • Switzerland
    01.12.2025
    В., если сравнивать с Швейцарией, как герои статьи, то в самом деле не хуже, но лично я такое вообще не ценю, в том числе и швейцарские пейзажи. Оно на картинке (притом летом, зимой совсем другое дело) вроде смотрится: белые вершины на фоне голубого неба, коровки на зеленых склонах), а на самом деле горы очень неудобны для жизни: плохо передвигаться, плохо вести сел. хозяйство, холодно. Как-то я был на конференции в австрийских Альпах, попрыгал по холмам как горный козлик, больше не хочу.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць