Спорт11

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту

Апублікавалі рэйтынг самых высокааплатных спартсменаў у гісторыі, дзе на першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца легендарны амерыканскі баскетбаліст Майкл Джордан.

Майкл Джордан. Фота: Andrew Harrer/Bloomberg via Getty Images

Паводле версіі выдання Sportico, сумарныя даходы шасціразовага чэмпіёна НБА Майкла Джордана склалі 3,28 мільярда даляраў (4,5 мільярда з улікам інфляцыі). За ім ідзе яшчэ адна амерыканская знакамітасць — гальфіст Тайгер Вудс з капіталам у 1,97 мільярда даляраў (2,88 мільярда з улікам інфляцыі).

Спіс тройкі спартсменаў-багацеяў за ўсю гісторыю завяршае партугальскі форвард саудаўскага «Аль-Насра» — Крышціяну Раналду ($2,52 мільярда з улікам інфляцыі).

У топ-10 самых высокааплатных спартсменаў з улікам інфляцыі таксама ўвайшлі:

  • амерыканскі баскетбаліст Леброн Джэймс (2,03 мільярда);
  • аргенцінскі нападаючы «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі (1,99 мільярда);
  • амерыканскія гальфісты Арнольд Палмер (1,85 мільярда) і Джэк Ніклаус (1,83 мільярда);
  • экс-футбаліст зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм (1,68 мільярда);
  • швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр (1,67 мільярда);
  • амерыканскі баксёр Флойд Мэйвезер (1,57 мільярда).

Адзінай жанчынай у гэтым элітным рэйтынгу аказалася амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, яна займае 40‑е месца з даходам у 680 мільёнаў даляраў.

Каментары1

  • сумасшедший мир
    02.04.2026
    если бы такие дикие деньги платили ученым, то наверное уже давно все были бессмертными и вечно молодыми

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць