Грамадства1515

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка заявіў, што дэмакратычныя сілы дагэтуль не маюць ніякай інфармацыі аб месцазнаходжанні Анжалікі Мельнікавай, колішняй кіраўніцы Каардынацыйнай рады, якая знікла дзевяць месяцаў таму. Латушка зрабіў гэтую заяву на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада, піша «Свабода» са спасылкаю на інфармацыю «Позірка».

Кіраўнік НАУ сказаў, што ён абмежаваны перадаваць публічна інфармацыю, але ён меў сустрэчу наконт Мельнікавай. Паводле яго слоў, месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай на сёння не вызначана, і няма ніякіх пацверджаных звестак, дзе яна можа знаходзіцца.

Па факце знікнення Анжалікі Мельнікавай разбіральніцтва вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры.

Латушка таксама паведаміў пра новую спробу вярбоўкі спецслужбамі Мінска ягоных паплечнікаў за апошнія тыдні.

Анжаліка Мельнікава, якая мае беларускае і польскае грамадзянства, знікла без вестак з 25 сакавіка 2025 года.

Разглядаюцца розныя версіі гэтага: ад выкрадання беларускімі спецслужбам да таго, што яна сама магла быць агенткай.

Каментары15

  • Политзек
    25.11.2025
    Она давно в Ябатькостане,миссию хорошо выполнила,что тут непонятно?
    И вообще хорошо и логически подумайте,как она смогла легко войти в доверие к Пал Палычу,что он ее так везде продвигал)
  • Аўдытар Аксёнаў
    25.11.2025
    А ці вядома яму пра месцазнаходжанне тых 370 міл'ёнаў еўра, выдзеленых на беларусаў і таемна зніклых?
  • *
    25.11.2025
    Политзек, Подумали давно уже, только вот никто не печатал даже комментарии про эти думы.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць