Грамадства88

Кубракоў загадаў міліцыі адпрацаваць усіх тых, хто не працуе

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас калегіі МУС 21 лістапада даручыў міліцыі правесці праверкі ўсіх беспрацоўных, асабліва ў сельскай мясцовасці, і дамагчыся іх працоўнага ўладкавання.

Іван Кубракоў. Фота прэс-службы МУС

«Усе, хто не працуе, асабліва ў сельскай мясцовасці, павінны быць адпрацаваныя ўчастковым інспектарам міліцыі. Вы адразу ўбачыце: гэты чалавек займаецца камерцыяй, але не плаціць падаткі, альбо гэты чалавек п'яніца, які не трапляў у поле нашага зроку», — заявіў Кубракоў.

Паводле яго словаў, усе, хто стаіць на прафілактычным уліку або пад кантролем крымінальна-выканаўчай інспекцыі, абавязкова павінны працаваць.

Міністр адзначыў, што, маўляў, больш за палову злачынстваў здзяйсняюць людзі, якія нідзе не працуюць і не вучацца. Таму МУС робіць акцэнт на працы з такімі грамадзянамі і лічыць, што патэнцыял прафілактыкі выкарыстоўваецца не цалкам. Найчасцей яны ўчыняюць маёмасныя злачынствы, бо ім патрэбныя грошы на жыццё.

МУС прапануе змяніць заканадаўства, каб на прафілактычны ўлік ставілі асобаў, вінаватых у хатнім гвалце, а таксама тых, хто вярнуўся з ЛПП. Гэта, маўляў, дасць магчымасць ужываць да іх індывідуальныя меры прафілактыкі. Акрамя таго, прапануецца ўвесці адміністратыўную адказнасць для тых, хто знаходзіцца на ўліку, але не выконвае патрабаванні па працаўладкаванні або лячэнні.

Каментары8

  • Где Калиновцы?
    21.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • староста
    21.11.2025
    Если Кубраков такой умный, то почему не отрабатывает всех работодателей, которые не хотят брать людей на работу? Зачем диктатор ввёл Декрет 6 о наличии характеристики? Во многие организации трудоустройство проходит через проверку Базы правонарушений и если есть хоть один административный залёт, то гуляй Вася. То есть получается ты обязан работать, но на работу тебя брать не обязаны. Зазеркалье. Особенно людей с уголовным прошлым, после ЛТП, предпенсионного возраста вообще брать не хотят. Но ты обязан работать иначе посадим. Полнейший дебилизм.
  • дзед
    21.11.2025
    А жён бизнесменов, чиновников, силовиков, которые домохозяйки, Кубраков к какой категории относит, пьяниц или уклоняющихся от налогов? А людей временно живущих на полученное наследство тоже в пьяницы зачислим? А вахтовиков, которые платят налоги в России и числятся здесь тунеядцами, куда отнести? А людей, которые смотрят за своими больными родителями тоже в пьяницы? А если мать не может работать по состоянию здоровья, группы не дают, но дети из-за границ присылают деньги, она тоже в эту категорию? А, Кубраков? Фуражка не жмёт от такого количества мозгов?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць