Свет77

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы

Памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі не зарэгістравалі ўчора ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

Фота: памежная служба Польшчы

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра нулявую статыстыку парушэнняў другі дзень запар. Падобная сітуацыя фіксавалася ў пятніцу, 14 лістапада, а да гэтага — больш як паўгода таму.

Літоўская памежная служба апошні час звычайна не сутыкаецца з парушальнікамі, іх атакуюць кантрабанднымі метэазондамі.

Для латвійскага ўчастка мяжы такая сітуацыя цяпер наогул нетыповая. Звычайна латвійскія памежнікі паведамляюць пра дзесяць і больш спробаў парушэнняў за дзень.

Такім чынам, на ўсіх трох участках знешняй мяжы ЕС і Беларусі ў аўторак назіралася незвычайная цішыня.

Ноччу 17 лістапада Польшча, якая спадзяецца на вызваленне з беларускай турмы польскага актывіста Анджэя Пачобута, адкрыла два пераходы на беларускай мяжы. 

Літва ж разглядае магчымасць адкрыцця двух закрытых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю яшчэ да канца лістапада. 

Каментары7

  • Baltarus
    19.11.2025
    Закрыццё мяжы мае свой эфект. Рэжым разумее толькі мову ультыматума!!
  • Stary Litwin
    19.11.2025
    Аказалася, што закрыццё мяжы было найлепшым рашэннем літоўскага ўрада. Бульбофюрар крычаў і вішчаў, але мігрантаў прыцягнул, і паветраныя шары забараніл. Калі грузавікі пакінуць Беларусь, можна будзе закрыць мяжу назаўсёды.
  • Žvir
    19.11.2025
    Usich uladkavali na MTZ i dali kvatery.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме6

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі30

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць