У ноч на нядзелю краіны Еўропы перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

Glashütte PanoMaticLunar Uli Deck dpa Photo by Uli Deck picture alliance via Getty Images
Беларусь, як і Расія, не пераводзіць стрэлкі з 2012 года.
Калі вы жывяце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца.
Застаецца перавесці толькі насценныя гадзіннікі, гадзіннікі на падлогу, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.
Розніца ў часе паміж Мінскам, Вільняй, Рыгай і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, з Варшавай і Берлінам — дзве.
Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку.
Зімовы час у Еўропе будзе доўжыцца да апошняга тыдня сакавіка.
Каментары