На дзяржаўным аўкцыённым сайце «Белюрзабеспячэнне» з’явіўся незвычайны лот — цеплавоз ТГМ-23Д выпуску 2012 года.

Цеплавоз знаходзіцца ў Віцебску па адрасе зав. Стаханаўскі, 7, а ягоны пачатковы кошт — 487 080 рублёў. Каб узяць удзел у таргах, неабходна зрабіць задатак 48 708 рублёў.

Прадавец — ААТ «Віцебскдрэў». У дадатак да цеплавоза пакупнік задарма атрымае снегаачышчальнік і радыёстанцыю.
У Маладзечанскім раёне прадаюць участак каля лесу. Каштуе менш за дзве тысячы даляраў
У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?
Гэты незвычайны аднапавярховік у райцэнтры пабудаваў знакаміты італьянскі архітэктар. Будынак можна купіць
Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў
Каментары