Свет44

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых

Упраўленне ААН па правах чалавека заявіла, што «жахнулася» ад дзеянняў бразільскай паліцыі і заклікала правесці «хуткае і эфектыўнае расследаванне».

Фота: Silvia Izquierdo / AP

Па меншай меры 64 чалавекі загінулі ў ходзе паліцэйскай аперацыі ў паўночных прыгарадах Рыа-дэ-Жанейра, накіраванай супраць банды «Чырвонае камандаванне», піша Бі-бі-сі.

Сярод загінулых у ходзе аперацыі «Стрымліванне» ў фавэлах Алеман і Пенья — чацвёра паліцыянтаў, паведаміў губернатар штата Рыа-дэ-Жанейра Клаўдыа Кастра. Арыштавана больш за 80 чалавек. У аперацыі прымаюць удзел як грамадзянская, так і ваенная паліцыя.

Паліцэйскія сілы колькасцю каля 2500 чалавек увайшлі ў фавэлы ў аўторак раніцай, і неўзабаве ўспыхнулі сутыкненні. «Чырвонае камандаванне» (Comando Vermelho) адказала стральбой, падпаленымі барыкадамі і дронамі, якія скідаюць бомбы.

Таксама паведамляецца пра дзясяткі параненых, уключаючы цывільных асоб, якія трапілі пад перакрыжаваны агонь.

Зона фавел недалёка ад аэрапорта Рыа-дэ-Жанейра лічыцца цэнтрам аперацый адной з самых магутных крымінальных груповак у Бразіліі.

Ва ўрадзе штата кажуць, што каля 50 загінулых «пазначаны паліцыяй як падазраваныя злачынцы».

Упраўленне ААН па правах чалавека заявіла, што «прышло ў жах» ад дзеянняў бразільскай паліцыі і заклікала правесці «хуткае і эфектыўнае расследаванне».

У фавэлах — бедных і небяспечных кварталах на схілах гор — жыве каля 300 тыс. чалавек. Мясцовыя жыхары кажуць, што цяпер сітуацыя там нагадвае «зону баявых дзеянняў».

«Чырвонае камандаванне» ў апошні час пашырала сваю тэрыторыю ў штаце Рыа, наладжвала шляхі кантрабанды наркотыкаў і ўзмацняла кантроль над фавэламі.

З пачатку аперацыі «Стрымліванне» канфіскавана больш за 200 кг наркотыкаў і дзясяткі адзінак агнястрэльнай зброі, паведаміла паліцыя.

Буйнамаштабныя паліцэйскія аперацыі ў Бразіліі даволі часта праводзяцца напярэдадні вялікіх міжнародных мерапрыемстваў. У лістападзе ў горадзе Белен на поўначы краіны пройдзе кліматычны саміт ААН COP30.

Каментары4

  • ААН пачуй
    29.10.2025
    ААН, прыйдзіце ў жах ад таго, што рускія робяць ва Украіне.
  • Мыш
    29.10.2025
    Якія прапановы ад ААН будуць? З улікам таго, што традыцыйная паліцыя са сваім зачытваннем праў перад арыштам у тыя мясціны нават не сунецца, бо застрэляць раней, чым пачуюць "Вы маеце права..."
  • Отец Засандалин
    30.10.2025
    Дать всем по мячу и будет мир.

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі46

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі15

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі46

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць