29 кастрычніка беларусы традыцыйна збіраюцца на Ноч (не)расстраляных паэтаў, прысвечаную гадавіне трагічнай расправы сталінскага рэжыму над беларускай інтэлігенцыяй у 1937 годзе. Сёлета публічныя мерапрыемствы таксама прайшлі ў розных гарадах і краінах свету.
Беласток (Польшча)




Вільня (Літва)


Музыка Павел Аракелян. Фота: «Белсат»


Выступае былы палітвязень Мікола Дзядок. Фота: «Белсат»




Клайпеда (Літва)
У Клайпедзе з нагоды падзей 29 кастрычніка 1937 года прайшлі спектакль і акцыя.



Каментары
Адпусціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там бацькаўшчына жыве?
Як там сад мой? Абрыдлі сосны,
нават камень не ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой –
плакаць жвірам з пустых вачніц.
Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так – прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.
А ў залог вам пакіну кулю,
і – дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
пацалую, нібы жывы.
І чытанне вершаў нашых продкаў - што яны хацелі сказаць нам, нашчадкам.
Абавязкова трэба агучваць. Каб гучалі іх творы, якія расейскія акупанты хацелі знішчыць і прымусіць нас усё забыць.
А мы не забылі! Мы памятаем!
Чытайма дома, з блізкімі, з дзецьмі творы нашых паэтаў.
Перадаем агонь жыцця беларускай нацыі далей, з пакалення ў пакаленне. Перадаем Беларускі Дух.
Колькі б беларусаў не знішчылі ворагі, беларускі народ жыве і ўсё памятае.