Грамадства

У Беларусі ёсць ВНУ, куды залічваюць да сярэдзіны лістапада

З 15 лістапада пачнецца прыём дакументаў на завочнае навучанне ў аграрных ВНУ Беларусі, піша БелТА.

Жадаючыя змогуць падаць дакументы ў наступныя навучальныя ўстановы:

  • Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі);
  • Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (г. Мінск);
  • Віцебскую дзяржаўную ветэрынарную акадэмію;
  • Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

«Навучанне даступна як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове. Прыём дакументаў працягнецца да 5 снежня, уступныя выпрабаванні адбудуцца з 6 па 15 снежня, а залічэнне — да 20 снежня», — расказалі ў прэс-службе Мінсельгасхарчу.

Абітурыенты, якія збіраюцца паступаць на спецыяльнасці ў галіне сельскай гаспадаркі, ветэрынарыі, рыбнай гаспадаркі і аховы працы, будуць здаваць два профільныя выпрабаванні па сваім выбары: у форме ЦЭ, ЦТ або ўнутраных уступных экзаменаў у ВНУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі6

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць