Свет

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Яму выстаўлена абвінавачанне ў наўмысным забойстве ў сувязі са смерцю ягонай жонкі Лінды Стывенсан, даведаўся NBC News.

New Castle County Police

Былога мужа экс-першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн Уільяма Стывенсана арыштавалі і абвінавацілі ў забойстве сваёй цяперашняй жонкі, паведамілі тэлеканалу NBC News афіцыйныя асобы.

Яму выстаўлена абвінавачванне ў наўмысным забойстве першай ступені ў сувязі са смерцю яго жонкі Лінды Стывенсан. Пра гэта гаворыцца ў абвінаваўчым заключэнні, пададзеным у штаце Дэлавэр. Па дадзеных паліцыі, заключэнне стала вынікам «маштабнага расследавання, якое працягвалася некалькі тыдняў».

Стывенсан зараз знаходзіцца пад вартай ва ўстанове выпраўлення Howard Young.

Паліцыя акругі Нью-Касл не раскрыла падрабязнасцей смерці, удакладніў NBC News. Аднак, як піша тэлеканал, 28 снежня афіцэры выехалі на выклік з-за сямейнага канфлікту ў доме ў раёне Уілмінгтана. Лінду Стывенсан знайшлі без прытомнасці ў гасцінай. Яе спрабавалі выратаваць, аднак беспаспяхова.

Цела перадалі ў Дэлавэрскае ўпраўленне судова-медыцынскай экспертызы для правядзення ўскрыцця. Прычына смерці ў паведамленні аб арышце Уільяма Стывенсана не названа.

Джыл выйшла замуж за Уільяма Стывенсана ў лютым 1970 года, калі ёй было 18 гадоў. На той момант яна вучылася ва Універсітэце Дэлавэра, а Стывенсану было 23 гады.

Неўзабаве Стывенсан адкрыў клуб The Stone Balloon побач з кампусам Універсітэта Дэлавэра ў Ньюарку. Там выступалі, у прыватнасці, амерыканскі рок-выканаўца Брус Спрынгсцін, музыкант Дэйв Мэцьюз і амерыканская рок-група The Allman Brothers Band.

Шлюб Джыл і Стывенсана працягнуўся пяць гадоў. У сакавіку 1975 года яна пазнаёмілася з сенатарам ад Дэлавэра Джо Байдэнам. У маі 1975‑га суд аформіў грамадзянскае развядзенне Джыл і Уільяма Стывенсана. Яна выйшла замуж за Байдэна 17 чэрвеня 1977 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?3

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай39

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць