Спорт1111

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне

Уладальнік тытула міжнароднага чэмпіёна Польшчы па боксе Яўген Макарчук, 32‑гадовы ўраджэнец Ліды, які яшчэ нядаўна заяўляў пра жаданне выступаць пад польскім сцягам, нечакана вярнуўся ў Беларусь.

Фота: Justyna Skubis / Dziewczyna z Kamera

У інтэрв'ю Sport.tvp.pl ён патлумачыў вяртанне тым, што польскія менеджары яго падманвалі:

«Я з’ехаў з Польшчы, бо Віктар Матэран і Дзяніс Звонік мяне падманулі, і я зразумеў, што лепш не мець справы з такімі людзьмі».

Яўген кажа, што ў яго ёсць доказ, што яны падпісалі кантракт на бой у Швейцарыі ў снежні 2024 года без яго ведама.

«Яны сцвярджалі, што ім тэрмінова патрэбны мой подпіс. Яны таксама падманулі мяне на 1500 еўра. Казалі, што ганарар за бой складае 9000 еўра, але я звязаўся з арганізатарамі вечара боксу, і яны даслалі мне сапраўдны кантракт, у якім была сума 10 500 еўра. Яны проста скралі ў мяне 1500 еўра.

Пазней я размаўляў з прамоўтарам Марыюшам Грабоўскім, прасіў яго разабрацца ў гэтай справе, але ён нічога не зрабіў. У мяне склалася ўражанне, што ён быў на іх баку», — кажа Яўген.

«Праблема з’явілася ў снежні 2024 года ў сувязі з боем у Швейцарыі, калі Звонік падпісаў кантракт за мяне. Матэран з невядомых прычын даслаў яму дамову, а той яе падпісаў. Не я! Я не хацеў там баксаваць, бо за месяц да гэтага была гала Tymex, і я хацеў выступіць там. Але тады мне сказалі, што я не магу там выступаць і павінен ехаць у Швейцарыю», — кажа Яўген.

Ён збіраецца падаць пазоў, бо ў яго, заяўляе баксёр, ёсць усе доказы таго, што «гэта махляры і што яны падрабляюць подпісы. «У мяне таксама ёсць паведамленні, у якіх яны паклёпнічаюць на мяне без якіх-небудзь доказаў», — кажа ён.

У яго спыталі, ці былі ў яго якія-небудзь праблемы ў Беларусі па вяртанні. 

— Былі пытанні, чаму я баксаваў за Польшчу. Я баксаваў, таму што ў мяне была польская ліцэнзія, — адказаў ён. 

На пытанне, ці дапытвалі яго службы пасля вяртання, сказаў, што «размова была», але ён «нічога не зрабіў супрацьзаконнага».

— Чаго мне баяцца? Я спартовец, не палітык, — кажа ён. 

Ён дадае, што ніколі не адмовіцца ад свайго беларускага:

— Я тут нарадзіўся, і гэта мой дом!

Яўген Макарчук пераехаў у Польшчу восенню 2022 года і неўзабаве стаў выступаць на рынгу ў гэтай краіне. Ён вучыў польскую мову, меў намер атрымаць грамадзянства.

«У маёй сям’і нас з пакалення ў пакаленне выхоўвалі ў духу польскасці. Дагэтуль мы з блізкімі падтрымліваем польскія традыцыі і звычаі. […] Мне падабаецца ў Польшчы, я адчуваю сябе тут як дома. Я паляк. Мая мара — заваяваць пояс чэмпіёна свету для Польшчы», — казаў баксёр у інтэрв’ю яшчэ восенню 2024 года.

Цяпер ён кажа наступнае: «Я сказаў тады, што хачу заваяваць пояс для Польшчы, бо ў той час выступаў прафесійна па польскай ліцэнзіі. Магу сказаць адно: мне там было вельмі цяжка жыць. Ментальнасць, людзі… усё зусім іншае. Да таго ж я нават дрэнна гавару па-польску, таму мне было цяжка. Я проста гнаўся за марай стаць чэмпіёнам свету».

Віктар Матэран, каментуючы Sport.tvp.pl сітуацыю з Макарчуком, заявіў, што абвінавачанні на яго адрас з’яўляюцца няпраўдай і маюць на мэце апраўдаць рашэнне выехаць з Польшчы ў Беларусь, прынятае значна раней і ў згодзе з трэцімі асобамі.

«Усе кантрактныя і фінансавыя пытанні выконваліся ў адпаведнасці з дамоўленасцямі і дзеючымі стандартамі. Я ніколі не падпісваў і не даручаў падпісваць якія-небудзь дакументы без ведама спартсмена.

Паводзіны Яўгенія задоўга да ад’езду сведчылі пра падрыхтоўку да разрыву дамоўленасцяў і змены напрамку кар’еры, што было вядома людзям са спартыўнага асяроддзя. Цяперашнія абвінавачанні я разглядаю як спробу перакласці адказнасць за ўласныя рашэнні, кантэкст і наступствы якіх выклікаюць абгрунтаваныя пытанні», — заявіў Матэран.

Каментары11

  • лёг з аднаго ўдару
    04.02.2026
    марыў быць чэмпіёнам міру, стане чэмпіёнам фрузненскага раёна г. мінску
  • Паляк Макар-чук
    04.02.2026
    Я плёхо говорыт по-польску. Где моі 1500 евро?
  • Vad
    04.02.2026
    Поляк двух слов по польски связать не может и менталитет поляков для него не такой. Это фиаско, братан)

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць