Каханне і сэкс55

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай

У Кітаі за апошнія гады сфармавалася шырокамаштабная нелегальная індустрыя так званага spycam-порна. У тысячах гатэляў і апартаментаў стаяць схаваныя камеры, з якіх ідзе жывая трансляцыя.

Ілюстрацыйнае фота: Фота: Hispanolistic / Getty Images

Адным з людзей, якія выпадкова сутыкнуліся з наступствамі гэтай індустрыі, стаў 30-гадовы мужчына з Ганконга, якога выданне называе Эрыкам. Яго гісторыю расказвае Бі-Бі-Сі.

Аднойчы ўвечары ў 2023 годзе Эрык, гартаючы стужку ў сацыяльных сетках, якую ён звычайна выкарыстоўваў для прагляду парнаграфіі, раптам зразумеў, што бачыць на экране самога сябе. На відэа была пара, якая заходзіць у гатэльны нумар, пакідае рэчы, а пазней займаецца сэксам.

Эрык пазнаў сябе і сваю дзяўчыну: за тры тыдні да гэтага яны правялі ноч у гатэлі ў Шэньчжэні, не падазраючы, што ў нумары стаіць схаваная камера. Іх інтымныя моманты былі таемна запісаныя і выкладзеныя для прагляду тысячам незнаёмых людзей

— у тым ліку на тым самым канале шпіёнскай парнаграфіі, якім Эрык сам карыстаўся раней. Такім чынам, са спажыўца гэтай індустрыі мужчына стаў яе ахвярай.

Як адзначае Бі-Бі-Сі, гаворка ідзе пра з’яву значна шырэйшую за адну асабістую гісторыю.

Так званая шпіёнская парнаграфія (spy-cam porn) існуе ў Кітаі як мінімум дзесяць гадоў, нягледзячы на тое, што вытворчасць і распаўсюджанне парнаграфіі ў краіне забароненыя. Аднак апошнія гады праблема набыла новы маштаб і памеры.

Журналісты адзначаюць, што асабліва востра гэта ўспрымаецца жанчынамі: у інтэрнэце яны абменьваюцца парадамі, як выявіць схаваныя камеры, якія цяпер могуць быць зусім малыя, дыяметрам як аловак. Некаторыя ідуць на крайнія меры: возяць з сабой палаткі і ставяць іх проста ў гатэльных нумарах, каб не трапіць у поле зроку камер.

У красавіку сёлета ўлады Кітая ўвялі новыя правілы, якія абавязваюць уладальнікаў гатэляў рэгулярна правяраць нумары на наяўнасць схаваных камер. Аднак расследаванне Бі-Бі-Сі паказвае, што гэтыя меры не спынілі нелегальнай індустрыі.

Як працуе індустрыя spy-cam porn

Індустрыя шпіёнскай парнаграфіі пабудаваная як камерцыйная сетка, у межах якой праз пасрэднікаў прадаецца доступ да жывых паказаў і архіваў відэа.

Як піша BBC, адным з найбольш прыкметных пасрэднікаў, на якога ўдалося выйсці падчас расследавання, быў агент пад псеўданімам «AKA». Журналіст BBC, выдаючы сябе за звычайнага кліента, заплаціў яму за доступ да аднаго з сайтаў з анлайн-паказамі. Штомесячная падпіска каштавала 450 юаняў (65 даляраў).

Пасля ўваходу на платформу, адзначае выданне, карыстальнік мог выбіраць паміж некалькімі відэастрымамі, кожны з якіх ахопліваў адразу некалькі гатэльных нумароў. Выява з’яўлялася, як толькі госці актывавалі святло ў нумары, устаўляючы карту-ключ. На платформе можна як назіраць за людзьмі ў жывым эфіры, так і перамотваць трансляцыю назад і спампоўваць архіўныя запісы.

Ілюстрацыйнае фота: Фота: Hispanolistic / Getty Images

Бі-Бі-Сі падкрэслівае, што асноўным каналам прасоўвання гэтага кантэнту стаў Telegram — мэсэнджар, забаронены ў Кітаі, але які шырока выкарысоўваецца для нелегальнай дзейнасці. У адным з каналаў, які рэкламаваў «AKA», падчас расследавання налічвалася каля 10 тысяч удзельнікаў.

Бібліятэкі змантаваных кліпаў таксама даступныя ў Telegram за фіксаваную плату. У архіве журналіст налічыў больш за 6000 відэа, датаваных яшчэ 2017 годам.

Як піша BBC, падчас 18‑месячнага расследавання журналісты выдання выявілі шэсць сайтаў і прыкладанняў, праз якія вяліся таемныя здымкі ў гатэльных нумарах. Усе яны актыўна прасоўваліся праз Telegram, а іх стваральнікі заяўлялі, што кіруюць больш як 180 схаванымі камерамі.

За сем месяцаў назірання за кантэнтам аднаго з такіх сайтаў журналісты зафіксавалі здымкі з 54 розных камер, прыкладна палова з якіх працавала адначасова. На падставе сярэдняй запаўняльнасці гатэляў BBC ацэньвае, што за гэты перыяд знятымі маглі быць тысячы гасцей, большасць з якіх пра гэта нават не здагадваецца.

Журналістам BBC атрымалася адсачыць адну з камер да канкрэтнага гатэля ў горадзе Чжэнчжоў у цэнтральным Кітаі. Даследчыкі на месцы знайшлі камеру, схаваную ў вентыляцыйнай адтуліне і падключаную да электрасеткі будынка. Пры гэтым папулярныя дэтэктары схаваных камер, якія прадаюцца як сродак абароны для гасцей, не здолелі выявіць прыладу.

Калі камеру адключылі, інфармацыя пра гэта хутка разышлася па Telegram. Аднак, як адзначае BBC, ужо праз некалькі гадзін арганізатары паведамілі пра запуск новай камеры ў іншым гатэлі, прадэманстраваўшы, наколькі хутка сетка аднаўляецца.

За час расследавання BBC ідэнтыфікавала каля тузіна агентаў, як АКА. З іх перапісак з падпісчыкамі вынікала, што яны працуюць не самастойна, а на людзей, якіх называюць «уладальнікамі камер» — тых, хто арганізуе ўстаноўку камер і кіруе стрымінгавымі платформамі.

Прыбыткі нават асобных агентаў значна перавышаюць сярэдні гадавы даход у Кітаі. Згодна з ацэнкамі Бі-Бі-Сі, заснаванымі на колькасці ўдзельнікаў каналаў і абаненцкай плаце, толькі AKA зарабіў як мінімум 22 000 даляраў з красавіка мінулага года. Для параўнання: паводле звестак Статыстычнага бюро Кітая, сярэдні гадавы даход у краіне ў мінулым годзе склаў 6200 даляраў.

Як адзначае выданне, у Кітаі існуюць строгія правілы продажу і выкарыстання шпіёнскіх камер, але журналісты выявілі, што купіць такую камеру даволі проста на найбуйнейшым рынку электронікі ў раёне Хуацянбэй горада Шэньчжэнь.

Праваабаронцы з арганізацыі RainLily адзначаюць, што выдаліць такі кантэнт амаль немагчыма. Telegram ігнаруе запыты на выдаленне, а адміністратары груп не маюць матывацыі прыбіраць прыбытковыя відэа.

На афіцыйныя звароты Бі-Бі-Сі Telegram адказаў стандартнай фразай, што забараняе парнаграфічны кантэнт, створаны без згоды ўдзельнікаў, і мадэруе кантэнт, аднак на практыцы пасля расследавання зніклі толькі акаўнты агентаў, у той час як сайты з трансляцыямі працягнулі сваю працу.

У выніку, нягледзячы на фармальныя забароны і новыя правілы, індустрыя сачэння за людзьмі ў гатэлях працягвае існаваць як устойлівая і прыбытковая сістэма, а яе ахвярамі застаюцца людзі, якія нават не ведаюць, што іх прыватнасць была раскрытая. Што тычыцца Эрыка і яго дзяўчыны, то цяпер яны жывуць з пастаянным адчуваннем страху і недаверу. Маладыя людзі пазбягаюць гатэляў і нават на вуліцы носяць капелюшы, баючыся быць пазнанымі па відэа, якое назаўсёды засталося ў інтэрнэце.

Каментары5

  • Отец Засандалин
    08.02.2026
    Инь и Ян.
  • Жоўты
    08.02.2026
    Трэба ж порнахаб абнаўляць.
  • Žvir
    08.02.2026
    Heta treba pradbačyc, jak samo saboju. I nia tolki ū Kitai, miž inšym, a paūsiul.

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць