У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ
Сёння ў Брэсце 23‑гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ пры руху заднім ходам збіў 73‑гадовую жанчыну.
Здарэнне адбылося каля 13 гадзін у раёне дома №16 па вуліцы К. Маркса.
Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца пакінуў месца здарэння, аднак неўзабаве быў затрыманы. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, нягледзячы на спробы медыкаў аказаць дапамогу.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары