У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы
У Варшаве затрымалі супрацоўніка Міністэрства абароны Польшчы, якога падазраюць у шпіянажы. Пра гэта 3 лютага паведаміла само ведамства. Затрыманне адбылося непасрэдна ў будынку міністэрства.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мужчыну падазраюць у супрацоўніцтве з замежнай разведкай, аднак іншых дэталяў у Мінабароны не раскрылі.
У той жа час польскае выданне Onet.pl са спасылкай на сваю крыніцу ўдакладніла, што гаворка ідзе пра 60‑гадовага мужчыну, які больш за 30 гадоў працаваў у сістэме Міністэрства абароны і быў цывільным службоўцам. Следства лічыць, што ён падтрымліваў кантакты з прадстаўнікамі расійскай і беларускай спецслужбаў і нават сустракаўся з імі асабіста.
Паводле інфармацыі Onet, яшчэ ў 2021 годзе Служба вайсковай контрразведкі Польшчы праводзіла праверку гэтага супрацоўніка, але тады нічога падазронага выяўлена не было.
На прэс-канферэнцыі 4 лютага прэс-сакратар міністра — каардынатара польскіх спецслужбаў Яцак Дабжыньскі пацвердзіў, што затрыманы сапраўды быў цывільнай асобай і шмат гадоў працаваў у структурах Мінабароны. Ён таксама адзначыў, што мужчына доўгі час знаходзіўся пад аператыўным наглядам контрразведкі, але не займаў высокую пасаду.
Паводле Onet, супрацоўніку ўжо выставілі абвінавачанні. Яго перадалі ў распараджэнне вайсковай пракуратуры, а ў выпадку прызнання віны за працу на карысць замежнай разведкі яму пагражае працяглы тэрмін пазбаўлення волі.
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ
Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША
Каментары
даказаць шпіянаж у́ дэмакратычнай краіне надзвычай цяжка , амаль немагчыма .
Арыштаванаму паляку 60 гадоу́ , напэу́на гадкоу́ 20-30 шабашыу́ на маскву .
калі не глупы , мае добры рахунак на Кіпры , на пару гадоу́ цугундзера яму пляваць .