Грамадства33

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні

Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды свята памінання продкаў Дзяды

Святлана Ціханоўская каля пасольства Беларусі ў Вільні, дзе пералічаныя ахвяры рэжыму і палеглыя ва Украіне. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Здаецца, амаль кожны з нас памятае гэты дзень яшчэ з дзяцінства. Як уся вёска хадзіла на могілкі, у хаце рыхтавалі пачастункі для продкаў, а дарослыя гаварылі пра тых, каго ўжо няма, але хто ўсё яшчэ побач. У кожнай сям’і гэта выглядала па-свойму, але сэнс быў адзіны — успомніць сваіх родных і адчуць іх прысутнасць», — напісала яна.

«Дзяды — старажытная беларуская традыцыя. У гэты дзень продкаў запрашалі да стала, пакідалі для іх ежу і месца, запальвалі свечкі. Лічылася, што душы прыходзяць да нас у госці: паслухаць ды паглядзець, як жывуць іх дзеці і ўнукі. І пакуль жыве гэты абрад — жыве і нашая сувязь з тымі, хто быў да нас. Запытайце ў сваіх бацькоў ці бабуляў, як яны адзначалі Дзяды. Распавядзіце сваім дзецям пра нашыя абрады. Паказвайце, як гэта рабілі нашыя продкі і перадавайце веды далей.

Беларуская культура — жывая сіла, поўная глыбіні і містычнасці. І пакуль рэжым спрабуе выціснуць усё беларускае з нашай краіны, мы можам зрабіць тое, што ад нас залежыць — не толькі памятаць, але і старанна захоўваць.

Успомніце сёння сваіх родных. Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні», — заклікала яна.

Дэмакратычная лідарка заклікае не забываць беларускія традыцыі, а перадаваць іх дзецям і берагчы памяць у сваім сэрцы.

«Яны нагадваюць, што беларусы — сапраўды вялікая сям’я. Мы памятаем не толькі сваіх продкаў, але і тых, хто загінуў ад рук рэжыму. Тых, хто аддаў жыццё за Беларусь, хто змагаўся ва свабоду Украіны і за права быць вольнымі. Гэтая памяць — нашыя карані і нашая сувязь адно з адным», — кажа Святлана Ціханоўская.

Каментары3

  • Дзяды наш скарб
    01.11.2025
    Памятайце свае карані, беларусы. Наша будучыня ў нашых каранях, у нашых продках. Шануйце нашу мову, нашу гісторыю, нашу спадчыну ў сваіх дамах і сем'ях, нягледзячы на ​​рэпрэсіўны рэжым. Беларусь жыве ў нас. Жыве Беларусь!
  • Дед
    01.11.2025
    Пусть лучше попросит закрыть оставшиеся пункты пропуска на границах!
  • Петруха
    01.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць