Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Назаранка заявіў пра павелічэнне міграцыйных патокаў у Беларусь.

За 9 месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь на працу, павялічылася ў паўтара раза — з 21 тысячы да 32 тысяч чалавек.
На фоне прытоку замежнікаў у краіну адзначаецца павелічэнне на 17% улічаных злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі. Іх удзельная вага ў агульнай структуры злачыннасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года троху павялічылася і склала 3,4%.
Колькасць беларускіх грамадзян, якія выязджаюць пры садзейнічанні юрыдычных асоб і ІП для працаўладкавання за мяжу, скарацілася з 3 тысяч да 2 тысяч чалавек. Але рэальны лік такіх беларусаў большы, чым паказвае афіцыйная статыстыка.
- 
                                                    «Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка
- 
                                                    Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю або Машу з Баранавічаў, якія хочуць зарабіць дзесьці там у Беластоку
- 
                                                    «Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала
 
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
        
Каментары
Факт 2 з артыкула: Адзначаецца павелічэнне на 17% улічаных злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі.
Выснова з артыкула: Расце злачыннасць сярод замежнікаў.
Выснова з высновы: У абсалютных лічбах злачынствы павялічылісь, што відавочна пры х1.5, але у адносных паменьшылісь 17 < 50, таму можна было б зрабіць і адваротную выснову — злачыннасць сярод замежнікаў паменьшылась. Тая выснова якая прыведзена спыяе фарміраванню мігрантафобіі. Гэта тое самае што напісаць “Пасля выбараў 2020 года беларусы удзельнікі пратэстаў вымушаны былі масава з’ехаць з краіны. Паменьшаецца колькасць злачынстваў сярод беларусаў.”
Скоро останутся красауцы и мигранты, т.е., Беларусь, будет приведена к идеалу лукашенок и идеальному состоянию для их кошельков и их власти ....