Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ
Падчас наведвання навучальнага цэнтра каралеўскай жандармерыі ў горадзе Хардэрвейку жонка нідэрландскага караля Вілема-Аляксандра апранула вайсковую форму, надзела шлем і ахоўныя акуляры і нават замаскіравала твар зялёнай фарбай. Гэта выклікала вялікую цікавасць і сімпатыі па ўсёй Еўропе.

Каралева ўсміхалася і жартавала з вайскоўцамі, стараючыся стаць «сваёй» сярод удзельнікаў навучання. У цэнтры, які яна наведала, рыхтуюць жандараў для службы каралеўству.

Дарэчы, старэйшая дачка каралевы і спадчынніца трону, 21‑гадовая прынцэса Амалія, нядаўна вырашыла прайсці вайсковую падрыхтоўку. Яна абвясціла пра гэта ў ліпені.
Параўнальныя з Амаліяй па ўзросце прадстаўнікі еўрапейскіх каралеўскіх сем’яў, дарэчы, зрабілі гэта яшчэ раней. Сярод тых, хто ўжо атрымаў вайсковы досвед, — іспанская прынцэса Леанор, бельгійская прынцэса Элізабэт, нарвежская прынцэса Інгрыд і дацкі прынц Крыстэн.
Хоць па нідэрландскіх правілах манарх не абавязаны быць галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, прынцэса Амалія хоча ў будучыні прыняць гэтую адказнасць, каб быць бліжэй да справы абароны сваёй краіны.
Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце
Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю
Абезгалоўленая каралева. Чаму тое, што мы пра яе вучылі ў школе, было міфам
У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ
Каментары