Здарэнні66

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб — феалепіёту залацістую.

«Гэты незвычайны грыб бачылі вельмі нешматлікія, і цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць палюбавацца ім ужывую», — пішуць у тэлеграм-канале нацпарка.

Знаходку можна ўбачыць побач з уваходам у Музей прыроды.

А вось для тых, хто не можа сарвацца ў лес проста цяпер, запісалі кароткае відэа з незвычайнымі грыбамі.

Дарэчы, распавядаюць, што яны могуць дасягаць вельмі буйных памераў. Акрамя памеру ў грыба ёсць яшчэ адна асаблівасць — біялюмінісцэнцыя.

Так што калі ў цемры пасвяціць на феалепіёту залацістую ліхтарыкам, то можна заўважыць зялёнае свячэнне.

Што тычыцца ядомасці, то лепш не рызыкаваць. Па апошніх даследаванняў, незвычайны грыб змяшчае сляды сінільнай кіслаты, якія цалкам не ліквідуе нават тэрмічная апрацоўка.

Каментары6

  • НН
    28.10.2025
    У Налібоцкай!
  • Імя
    28.10.2025
    Жвір , дзесьці пуста, десьці густа. У Віцебскай вобласці ў гэтым годзе добра ўрадзілі
  • Жвір
    28.10.2025
    Імя, ну, Пціч, гэта ж не Віцебская вам вобласьць, гэта ж Магілёўская ды Гомельская... Ды й у Віцебскай, кажуць, не паўсюль з грыбамі добра было. На Глыбоччыне, кажуць, пуста было, мажліва там мядзьведзі ўсё з'елі... Іншага тлумачэньня не знаходжу.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць