Грамадства55

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе

У вёсцы Ястрамбель Баранавіцкага раёна, сярод старога парку і цяністых алеяў хаваецца рэдкі для Беларусі архітэктурны помнік — панскі палац роду Катлубаяў. У гэтага палаца ёсць свой ахоўнік і папулярызатар з ліку мясцовых жыхароў, піша «Смартпрэс».

Васіль Лаўрыновіч

Пабудаваны ў 1897 годзе ў стылі эклектыкі і неаготыкі, палац калісьці ўражваў сваёй веліччу: цагляная мураванка, аркавыя вокны, вежа з шатром і флюгер — ён быццам сышоў са старонак еўрапейскага рамана XIX стагоддзя.

Сёння палац пацярпеў ад часу, але не страціў свайго магнетызму. Дом, які перажыў рэвалюцыі, нацыяналізацыю і дзесяцігоддзі савецкага побыту, працягвае прыцягваць турыстаў.

У розны час тут размяшчаліся дзіцячы інтэрнат і адміністрацыйныя службы. З 2010 года сядзіба афіцыйна прызнаная гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння, аднак да рэстаўрацыі справа пакуль не дайшла.

Але ў палаца ёсць свой ахоўнік. Васіль Лаўрыновіч жыве ў Ястрамбелі ўжо амаль 40 гадоў. Ён называе сябе «апошнім жыхаром панскага дома» і з энтузіязмам праводзіць бясплатныя экскурсіі для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй гэтага месца. У яго расказах — лёсы шляхецкага роду, кавалкі ўспамінаў старажылаў, легенды, што перадаюцца з вуснаў у вусны.

Пакуль будынак чакае інвестара і праекта рэстаўрацыі, сюды працягваюць прыязджаць падарожнікі, фатографы, гісторыкі і проста зацікаўленыя людзі. А Лаўрыновіч — нязменны гід і расказчык — сустракае іх каля ганка, дзе калісьці гучалі вальсы і карэты стукалі па маставой.

Каментары5

  • Санд
    29.10.2025
    hick, падцярыся гэтай сваёй "ліцэнзіяй".
  • Гэты
    29.10.2025
    Вось да чаго бальшавікі давялі ня толькі гэтую сядзібу, але і ўсю БЕЛАРУСЬ.
  • Gorliwy Litwin
    29.10.2025
    Былі там недзе за паўгода да вымушанай эміграцыі, здаецца летам 2021. Балюча рэзанула ў яго аповедзе як не хапіла вылучаных сродкаў на рэканструкцыю апошняга кв.м. даху (за еўрапейскія сродкі, мабыць самы пачатак 2000х) і праз год дождж ужо істотна пашкодзіў падлогу. І ніхто з белых русаў не мог узяць на сябе ініцыятыву адрамантаваць той няшчасны кавалак даху . А потым паступова ўсё ўнутры падгнівала праз тую вільгаць. Абрынуліся сходы і г. д. Хаця 95% ці больш даху было дабротна адрэстаўравана. Цяпер усё выглядае проста жахліва . Сімвал белага рускага гаспадарання над гэтай Міцкевічаўскай зямлёй.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці21

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць