Грамадства22

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў

Ён памёр 21 мая 2021 года ў шклоўскай калоніі.

Сёння грамадскаму актывісту і краязнаўцу Вітольду Ашурку магло б споўніцца 55 гадоў. 

Ён нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў Агародніках Лідскага раёна. Ён працаваў на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы, затым заняўся рамонтам дамоў. Браў удзел у нацыянальным руху, у 2010‑м за ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Мінску быў асуджаны на 12 сутак арышту.

Пасля падзей 2010 года Ашурак далучыўся да падтрымкі беларускай культуры, уступіў у Партыю БНФ, балатаваўся на мясцовых і парламенцкіх выбарах.

Вітольд Ашурак займаўся ўшанаваннем удзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў, ставіў крыжы на месцах пахавання паўстанцаў.

У 2016 годзе суд аштрафаваў яго за несанкцыянаваны адзіночны пікет, скіраваны на прыцягненне ўвагі да экалагічных праблемаў Бярозаўкі, выкліканых арганізацыяй вытворчасці шклаваты на заводзе. Надалей неаднаразова праводзіў несанкцыянаваныя палітычныя і экалагічныя адзіночныя пікеты. Удзельнічаў у ініцыятыве па ўсталяванні помніка заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе.

Першы раз Вітольда затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя

19 верасня 2020‑га года Вітольд Ашурак быў затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі — і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да 5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.

21 мая 2021‑га года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі № 17. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца.

Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах. Але пазней з'явілася інфармацыя, што на відэа не Вітольд Ашурак.

Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факце смерці не завялі дагэтуль.

Вітольд мусіў выйсці на свабоду 9 чэрвеня 2025 года. Але ён стаў першай ахвярай у калоніях. 

У маі 2024 года ў Бярозаўцы памерла яго 86‑гадовая мама Алена Міронаўна.

Каментары2

  • Сузіральнік
    13.10.2025
    Ашурка ЗАБІЛІ лукашысты. Гэта ЗАБОЙСТВА.
  • чюкчя пісацель
    13.10.2025
    Быў Ашурок, стаў Ашурамк! Дзякуй за выпраўленне!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч13

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць