Свет4949

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі

Былая канцлерка Германіі Ангела Меркель заявіла, што ў 2021 годзе Польшча і краіны Балтыі выступілі супраць прамых перамоў з Расіяй, а пандэмія Covid-19 пагоршыла сітуацыю з Украінай з-за адсутнасці непасрэдных кантактаў. Пра гэта яна заявіла падчас візіту ў Венгрыю ў інтэрв'ю мясцоваму інтэрнэт-выданню Partizán, піша Euronews.

Ангела Меркель. Фота: Annegret Hilse, Pool Photo via AP

Па словах Меркель, пазіцыя Польшчы і краін Балтыі была выкліканая асцярогамі, што ЕС не зможа выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да Расіі.

З гэтага былая канцлерка зрабіла выснову, што збліжэнне з Расіяй правалілася, а значыць, краіны з усходу Еўрасаюза ў нейкай ступені часткова вінаватыя ў расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны.

Меркель заявіла, што прапанавала новы фармат дыялогу ў 2021 годзе, які нібыта стабілізаваў бы адносіны з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Яна адзначыла, што Мінскае пагадненне 2015 года было «далёкім ад дасканаласці», і яго выкананне расійскім бокам не было гарантаванае. Аднак яно «супакоіла» і без таго напружаную сітуацыю на некалькі гадоў і дало Украіне час.

«Украіна стала іншай краінай і змагла лепш абараніць сябе», — патлумачыла Меркель.

Паколькі наступная спроба дыялогу ў 2021 годзе правалілася, сітуацыя магла б абвастрыцца.

«Пасля я пакінула пасаду, і пачалася пуцінская агрэсія», — сказала Меркель.

Яна таксама патлумачыла, што немагчыма дакладна сказаць, што менавіта прывяло да пачатку вайны. На думку былой канцлеркі, пандэмія каранавіруса ўскладніла падтрыманне дыпламатычных адносін: напрыклад, асабістую сустрэчу Пуціна і Меркель прыйшлося адмяніць. Гэта спрыяла ўзмацненню адчужэння паміж Расіяй і Захадам.

«Калі вы не можаце сустрэцца, калі вы не можаце абмеркаваць адрозненні ў поглядах тварам да твару, то вы не зможаце знайсці новыя кампрамісы, — сказала Меркель. — Тыя ж вынікі не маглі быць дасягнуты з дапамогай відэаканферэнцый».

«Часы змяніліся, і цяпер мы павінны зразумець, як можам зрабіць сябе здольнымі да міру, дзейнічаючы ў якасці рэальнага стрымліваючага фактару і адначасова падтрымліваючы Украіну», — сказала Меркель.

Меркель таксама сустрэлася з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам. У інтэрв'ю яна заявіла, што не лічыць Орбана «траянскім канём» у ЕС, проста, на яе думку, ён адстойвае эканамічныя інтарэсы сваёй краіны.

Каментары49

  • Ха-ха-ха
    06.10.2025
    "Калі б я не пакінула пасаду, вайны б не было!"
    Можа ёй нобеля даць за мірныя намаганні?
  • Мацей
    06.10.2025
    дапраўды фраў Меркель, каб Польшч, краіны Балтыі, Украіна былі б акупаванымі як Беларусь , то ніякай вайны не было б. Можна было б гандляваць з Расеяй і развіваць нямецкую эканоміку.
    Вось адказ чаму краіны Захаду затаўклі Беларусь у сферу Расеі. Захад хацеў і Украіну затаўчы, але яна супраціўляецца. Мы вінаваты што хочам жыць у свабодный краінах.
  • Імя
    06.10.2025
    Вось жа старая [Рэд. Выдалена].

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць