Грамадства11

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека

Польская паліцыя ў горадзе Закапанэ затрымала двух мужчын — беларуса і паляка. Іх падазраюць у тым, што яны выкралі 24‑гадовага жыхара Лодзінскага ваяводства і трымалі яго як закладніка, паведамляюць Wiadomości.

Фота: Паліцыя Закапанэ

Паводле інфармацыі СМІ, злачынцы патрабавалі ад сям’і ахвяры вярнуць доўг. Пацярпелага збівалі, трымалі галодным, закрывалі рот затычкай і вазілі ў багажніку.

Да аперацыі далучыліся паліцыянты з Закапанэ і Малапольскага ваяводства. Яны ўстанавілі аўтамабіль, у якім знаходзіўся закладнік, і калі машына спынілася каля крамы ў мястэчку Касцеліска, мясцовыя праваахоўнікі правялі жорсткае затрыманне.

У аўтамабілі былі 36‑гадовы беларус, 30‑гадовы паляк і сам пацярпелы. Суд вырашыў змясціць падазраваных пад варту на тры месяцы. Ім можа пагражаць да 25 гадоў турмы.

Каментары1

  • Ушачанка
    03.10.2025
    А што з доўгам? Нікога не апраўдваю, але вяртаць даўгі трэба. І чаму ў загалоўку толькі пра беларуса, калі ён дзейнічаў у пары з палякам?

Цяпер чытаюць

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні8

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Ніякіх выбараў падчас вайны быць не можа, не падыгрывайце ворагу16

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук узначаліць былая дэпутатка10

Галоўны мусульманін Беларусі падарыў мінскай гімназіі Каран. А там яго запісалі ў яўрэі13

А1 і МТС не будуць павышаць тарыфы да канца года1

Любчанскі замак больш за год аднаўляюць без праекта. Паспелі пабудаваць вежу і глухія сцены10

Новы трэнд: цыбульны сок, каб валасы сталі здаравейшыя. Гэта праўда працуе?8

Праз камісію па вяртанні за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек9

У Лукашэнкі распрацавалі план ратавання былога саўгаса «Гарадзец»24

Туск: Польшча не выдасць Германіі арыштаванага за падрыў «Паўночных патокаў»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні8

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць