Грамадства66

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне

Генеральная пракуратура агучыла свае прэтэнзіі да практыкі барацьбы з хатнім гвалтам. Як вынікае з ведамасных матэрыялаў, міліцыя часта абыходзіцца з аб’юзерамі занадта мякка. Пракуратура патрабуе больш рашучых мер і дае канкрэтныя ўказанні, як выкарыстоўваць механізмы ізаляцыі аб'юзераў ад ахвяр.

Міліцыя. Фота Look By Media

У ведамасным часопісе «Законнасць і правапарадак» апублікаваны артыкул «Да пытання аб папярэджанні хатняга гвалту» пад аўтарствам старшага памочніка пракурора Мінска Наталлі Калпаковай з канкрэтнымі заўвагамі ў адрас міліцыі.

Асноўны папрок — недастатковае прымяненне строгіх мер да асоб, якія ўчыняюць гвалт у сям'і. У прыватнасці, ведамства лічыць, што міліцыя занадта часта абмяжоўваецца папярэджаннямі там, дзе патрэбны рэальны пераслед і ізаляцыя.

Калі пацярпелая (ці пацярпелы) піша заяву аб прымірэнні з агрэсарам, то справы аб адміністратыўным правапарушэнні проста спісваюць.

Пракуратура ж патрабуе, каб сілавікі лепш разбіраліся ў сітуацыі. У выпадку, калі пацярпелыя знаходзяцца ў залежным стане ад агрэсараў ці раней іх справы ўжо спыняліся праз прымірэнне, то трэба паўторна высвятляць жаданне пацярпелых прыцягнуць дэбашыра да адказнасці. І нават калі пацвярджаецца прымірэнне, усё адно трэба перадаць такія матэрыялы ў пракуратуру. 

Таму што тады будзе прасцей ставіць агрэсараў на ўлік, праводзіць з імі прафілактычную працу, а калі не спрацуе, то адпраўляць у ЛПП ці заводзіць крымінальныя справы.

Аўтарка прыводзіць прыклад: у 2024 годзе мужчына забіў сваю былую жонку. Калі сталі разбірацца, аказался, што з 2019 года ў іх неаднаразова адбываліся сямейныя скандалы. Пацярпелая заяўляла, што былы муж яе збіваў, а суседзі пацвярджалі факты пагроз забойствам. Пры гэтым ні па адным з паведамленняў пра хатні гвалт не былі прыняты адпаведныя меры. Па трох матэрыялах былі прыняты рашэнні аб спыненні адміністрацыйнага працэсу ў сувязі з прымірэннем бакоў, а ў пагрозе забойствам, пра якую паведамлялі суседзі, супрацоўнікі міліцыі не знайшлі злачынства.

Галоўны інструмент, які дазваляе часова ізаляваць крыўдзіцеля ад ахвяры, — ахоўнае прадпісанне. Гэта забарона аб'юзеру набліжацца да пацярпелага і, пры неабходнасці, патрабаванне пакінуць сумеснае жыллё. Згодна з законам, гэта можна зрабіць у тым выпадку, калі супольнае пражыванне стварае рэальную пагрозу жыццю або здароўю ахвяры і дзецям.

«Аналіз пракурорскай практыкі паказвае, што неабходнасць яго прымянення ўзнікае значна часцей, чым яно на самой справе выносіцца», — піша Наталля Калпакова.

Нават пры наяўнасці ўсіх законных падстаў міліцыя нярэдка ігнаруе гэтую меру, пакідаючы ахвяру ў небяспецы.

Ва ўсіх раёнах Мінска вызначаны месцы часовага пражывання для тых, у адносінах каго вынесена ахоўнае прадпісанне — каб агрэсар пакінуў у спакоі жонку з дзецьмі і даў ім прадыхнуць. Гэта платныя пакоі ў інтэрнатах, абсталяваныя мэбляй. Аднак за два гады — 2023‑2024 — у гэтыя месцы было толькі адно засяленне, бо міліцыя і суды не хочуць выкарыстоўваць гэты механізм.

А пракуратура патрабуе ад міліцыі, каб яна не чакала крытычнай сітуацыі, а дзейнічала на апярэджанне, калі ёсць хоць нейкія прыкметы пагрозы.

Канкрэтная прапанова — зрабіць так, каб міліцыя кантралявала паводзіны тых, хто два і больш разы на працягу года здзейсніў хатні гвалт, але пасля памірыўся з ахвярай.

Наталля Калпакова

Каментары6

  • вы что творите ?!
    08.10.2025
    Ээээ, вы что творите, все семьи красауцау держатся на одной и самой важной скрепе - на домашнем насилии !!!, вы что, хотите остаться без красауцау ???!!!
    Эта скрепа - самая важная в русском мире, на этой скрепе русский мир основан, построен и стоит, и стоять будет !!!!
  • Питон
    08.10.2025
    проблема бородатая.. у меня сверху живет такое семейство - она его провоцирует и оскорбляет, он ее бьет, она вызывает скорую (прям на месте побои снять) и сразу же ментов, его увозят в ИВС, утром "избитая" забирает заявление или не пишет его вовсе.. и так по кругу.. прикол в том что это все происходит ночью и им всегда плевать проснулись ли от их действий вокруг люди или нет..
  • Питон
    08.10.2025
    Трэба павесіць на дзверы сапраўдны сцяг і ўсе.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць