Нерухомасць

У квартале «Мінск-Свет» здаецца кватэра з пражываннем толькі ў будні

Нядаўна ў інтэрнэце з'явілася аб'ява пра арэнду двухпакаёвай кватэры ў Мінску за 120 даляраў у месяц, якая выклікала буру абмеркаванняў.

Мінск-Свет. Ілюстрацыйнае фота забудоўшчыка

Цана сапраўды прывабная — за поўную двушку ў сталіцы, дзе сярэдняя арэнда такога жылля вагаецца ад 400 да 600 даляраў. Аднак каментатары ў сацсетках аднагалосна абураюцца — і на тое ёсць важкія прычыны

Галоўная падстава хаваецца ў умовах арэнды. Кватэра здаецца выключна на працоўныя дні — з панядзелка па пятніцу. У выходныя ж, паводле слоў арэндадаўца, будзе праводзіцца рамонт, піша «Мінская праўда».

«Здаецца толькі на працоўныя дні, у выходныя будзе рабіцца рамонт», — гаворыцца ў тэксце аб’явы.

Гэта значыць, арандатар зможа карыстацца жыллём толькі пяць дзён на тыдзень, а на ўік-энд давядзецца шукаць альтэрнатыву. Такая схема відавочна не для тых, хто шукае паўнавартаснае жыллё.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Арэнда магчымая толькі для аднаго чалавека. «Здаецца толькі аднаму чалавеку, каб менш было рэчаў у кватэры», — удакладняецца ў апісанні. Пары ці сем’і — пад забаронай, а мінімалізм у багажы становіцца абавязковай умовай.

Дадайце да гэтага тое, што кватэра «голая» — без якой-небудзь аздобы: ні мэблі, ні тэхнікі, ні нават базавага рамонту. Арандатару давядзецца ўкласці сілы і сродкі, каб зрабіць прастору прыдатнай для жыцця.

Рэакцыя карыстальнікаў прадказальная: ад саркастычных жартаў да абвінавачванняў.

«Калі каму цікава, здам пакой у падвале. 200 $. Ёсць усе зручнасці: спраўная лямпачка, на падлозе паддон (можаце паслаць свае рэчы і спаць). Зручны выхад на вуліцу. Студэнтам і з хатнімі жывёламі просьба не турбаваць», — жартуе адзін з каментатараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай32

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай32

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць