Свет1010

Урад Венгрыі апублікаваў допыт ІТ-спецыяліста апазіцыйнай партыі, які нібыта прызнаўся ў вярбоўцы Украінай

Урад Венгрыі абнародаваў відэафрагмент допыту былога ІТ-спецыяліста апазіцыйнай партыі «Ціса» і заявіў, што той прызнаўся ў спробе вярбоўкі Украінай, хоць на самім запісе гэтага не было. Амаль гадзіннае відэа з допытам 19‑гадовага юнака, названага Гундальфам, з’явілася на ўрадавым YouTube-канале.

Скрын відэа

Падчас размовы малады чалавек прызнаўся, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён «глыбока спачуваў» мірным жыхарам, таму далучыўся да супольнасці спецыялістаў, якія прадухілялі расійскія кібератакі на ўкраінскія сістэмы, піша «Еўрапейская праўда». 

Ён дадаў, што перастаў удзельнічаць у гэтым пасля таго, як дзеянні «радыкалізаваліся» і нібыта маглі быць накіраваны не супраць Расіі, а апасродкавана нанесла б шкоду Венгрыі.

На пытанне пра замежныя сувязі юнак адказаў, што вучыцца на інжынера па інфармацыйнай бяспецы ў эстонскім Цэнтры кібербяспекі, акрэдытаваным НАТА, і наведваў эстонскую амбасаду ў Будапешце, дзе размаўляў з кімсьці, але не можа прыгадаць, з кім менавіта.

Наступная частка відэа знята пазней, пра што сведчыць адзенне на хлопцы. Ён заяўляе, што пасля апошняй размовы са следчым «многае абдумаў» і мяркуе, што, верагодна, сутыкнуўся са спробай вярбоўкі.

Ён згадвае свой візіт у Кіеў у 2023 годзе, зроблены ў валанцёрскіх мэтах, дзе для сяброў IT-супольнасці арганізавалі сустрэчу.

Кантактнай асобай быў мужчына, які прадставіўся як Давыдаў. Па словах IT-спецыяліста, ён выглядаў як «стэрэатыпны гангстар». Давыдаў прапанаваў ім стаць членамі каманды для дапамогі Украіне ў барацьбе з кібератакамі. Гундальф выказаў меркаванне, што ён «хацеў кудысьці ўцягнуць» удзельнікаў сустрэчы.

Пасля публікацыі запісу прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што сябра «Ціса» прызнаўся ў вярбоўцы ўкраінцамі: «Больш пытанняў няма. ІТ-спецыяліст «Ціса» прызнаў, што яго завербавалі ўкраінцы. Яго паказанні публічныя, кожны можа іх паслухаць. Венгерская контрразведка зрабіла тое, што з’яўляецца яе абавязкам. Мы абаронім мір і бяспеку Венгрыі».

У сваю чаргу, лідар партыі Петэр Мадзяр назваў гэта арганізаванай аперацыяй спецслужбаў супраць апазіцыі. Ён падкрэсліў, што нават калі спробы вярбоўкі і былі, юнак іх адхіліў.

Нагадаем, на гэтым тыдні Орбан абвінаваціў Украіну ў «інфільтрацыі шпіёнаў» у шэрагі «Ціса» і запатрабаваў «забраць іх дадому».

Каментары10

  • Ёсік
    29.03.2026
    У лукашэнкаўскага церцеля навучыліся? Аднолькава працуюць.
  • Все предсказуемо
    29.03.2026
    Орбан продолжает ускоренно рыть себе могилу. Место в Ростове уже подготовлено.
  • Методички
    29.03.2026
    Такой чмошный этот орбан и его методы

Цяпер чытаюць

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева12

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскага доктара дэпартавалі з Беларусі на 30 гадоў2

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў4

Украіна за суткі запусціла па Расіі 992 дроны. Гэта рэкорд вайны11

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі3

Страла аўтакрана ўпала на рабочага ў Гродне1

Дзіця з Беларусі ўсынавілі ў Польшчы пасля смерці маці. Цяпер суд пастанавіў вярнуць хлопчыка на радзіму3

Звязаны з аргзлачыннасцю. Падрабязнасці пра падазраванага ў забойстве расійскага мастака ў Польшчы4

Жыхар Гомеля напаў на міліцыянера па дарозе ў РАУС

Перад візітам патрыярха Кірыла ў Брэст мясцовых святароў адпраўляюць здаць аналізы21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева12

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць