Грамадства44

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі

Знаходка жанчыну здзівіла, бо яна наіўна верыла, што адзін з самых знакамітых беларускіх брэндаў шые адзенне ў Беларусі.

Беларуска Марыя апублікавала ў Threads фота дзіўнай знаходкі. Яна набыла дзіцяці джынсы айчыннага брэнду Mark Formelle, а ў кішэні аказалася паперка з кітайскімі іерогліфамі, напісанымі ад рукі.

Дарэчы, калі перакласці тэкст на беларускую, дык нічога незвычайнага ў ім няма: проста нехта занатаваў інфармацыю пра джынсы (мадэль, колер, памер і гэтак далей).

Сама Марыя верыла, што Mark Formelle шые рэчы на радзіме, таму была вельмі здзіўленая. І нават тэгнула афіцыйны акаўнт брэнду, каб атрымаць адказ на пытанне: «Як такое магчыма?».

Беларусы ў каментарах пачалі жартаваць і прапаноўваць свае пераклады:

«Там напісана: «я маленькая кітайса, шыю для дзядзечкі Фармэля жынсі, ратуйце/дапамажыце, прымушаюць працаваць у панчохах!»

«Тыдзень доўгі. Сярэбраны кот есць. Калі сіняе сустрэнецца з жоўтым на захадзе. Паездка ў Кітай гучыць нядрэнна, калі ісці асцярожна».

«Дык гэта ж на заслаўскай трасянцы напісана. Усе так у Заслаўі гавораць».

Нехта палічыў знаходку невыпадковай: «Гэта знак, што трэба вучыць кітайскую, зараз вельмі перспектыўна!»

А рэпетытарка кітайскай мовы скарысталася магчымасцю парэкламаваць свае паслугі: «Запісваемся да мяне на кітайскую. Навучу вас чытаць усе запіскі са штаноў».

Каментары4

  • Сонейка
    27.03.2026
    Уся Беларусь ужо "мэйд ін чайна". І толькі ў дзяржаўных СМІ захапленне лукой, які быццам бы захаваў вытворчасць
  • алі
    28.03.2026
    Між іншым, ёсць жа Дзяржынская фабрыка. Я некалі хадзіў у іхным гарнітуры, вельмі якасны і пасаваў мне. Таксама дзіўлюся, чаму з Кітаю трэба вазіць, калі ўдома можам пашыць?
  • Дайце пераклпд
    28.03.2026
    Рэд, знайдзіце перакладчыка і перакладзіце для чытачоў, што там напісана.
    Можа там заклік да дапамогі. Можа шылі ў якім-небудзь канцлагеры.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць