Грамадства11

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $2000

Беларускі дызайнер Ягор Ждановіч адзначыўся канцэптуальным перформансам. У цэнтры ўвагі аказаўся самы звычайны камень. Ягор нанёс на яго сваю гравіроўку і прадае за $2000, піша Onliner.by.

Магчыма, проста зараз гэта самы дарагі камень у Беларусі (калі не лічыць каштоўнасцяў). Арт-аб’ект называецца «Нарачанскі валун», ён змешчаны ў прыгожую дызайнерскую шкатулку з аксамітным дном. Увогуле, сказаць пра яго больш і няма чаго: камень як камень.

Нешта падобнае ў розны час рабілі многія сучасныя мастакі і модныя брэнды: можна ўспомніць хоць бы цэглу ад Supreme. Каб выйсці за межы жарту, дызайнер пастараўся і зняў для каменя сапраўдны модны кампан з танцорамі ў белых мантыях.

«Камень — пратэст супраць нормы і аднаразовага спажывання, дзе ідэя памірае ў першай партыі. Ён — сімвал сілы, сталасці і каштоўнасці не масавага, а свядомага выбару», — гаворыцца ў апісанні роліка.

Пра свой эпатажны праект Ягор Ждановіч крыху падрабязней расказаў Onliner.

Чаму менавіта камень? Проста таму, што наўрад ці можна было знайсці прадмет яшчэ больш прымітыўны. Камень, якому трэба было штучна дадаць каштоўнасці, Ягор знайшоў падчас адпачынку з сябрамі на Нарачы паўгода таму, але пазней замяніў на іншы — з той жа лакацыі. Кажа, што другі камень проста выглядаў больш эстэтычна.

— Чаму «Нарачанскі валун»? Па-першае, таму што ён сапраўды з Нарачы, па-другое, таму што Нарач — самае папулярнае возера Беларусі, а я абажаю Беларусь, мне падабаецца распавядаць пра яе з дапамогай нейкіх стыльных, класных рэчаў. Мая мара — каб пра Беларусь гаварылі ва ўсім свеце. І я сам хачу пазіцыянаваць сябе менавіта як беларускага дызайнера.

І першапачаткова камень павінен быў прадавацца за $1000. Цана падскочыла ў той момант, калі Ягор зразумеў, што выдаткаваў на сам праект значна больш. Больш за ўсё грошай пайшло на тое самае відэа, каля 700 рублёў каштавала шкатулка, якую зрабіў майстар з Брэста. Гравіроўка — таксама задавальненне не з танных, мала хто ўвогуле хацеў брацца за падобны заказ. Агульная сума выдаткаў — каля 4500 рублёў. Ці варта было гэта таго?

— Камень ужо сабраў даволі шмат каментарыяў. Нядаўна ролік, відаць, трапіў на аўдыторыю сталага ўзросту: вось там людзі ў асноўным жартуюць, што «беспрацоўнаму чалавеку няма чым заняцца». Сур’ёзна купіць пакуль ніхто не спрабаваў. Напісала адна дзяўчына, я ўжо паспеў узрадавацца, але яна неўзабаве выдаліла дыялог. На самай справе, мне ўжо нават крыху шкада з ім развітвацца, улічваючы той аб’ём працы, які быў праведзены. Але прадаць усё ж такі таксама хачу: хаця б каб даказаць, што гэта магчыма. Пра гэты камень я яшчэ здымаю вялікае відэа на YouTube, калі знойдзецца пакупнік — ён у яго таксама трапіць.

Каментары1

  • Імя
    09.10.2025
    > Нешта падобнае ў розны час рабілі многія сучасныя мастакі

    А ці расейшчынай псавалі нарачанскія камяні? То-та!

Цяпер чытаюць

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей8

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію29

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане18

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей8

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць