Свет1919

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці

Прэзідэнт Польшчы назваў расійскую агрэсію не проста рэгіянальным канфліктам, а выпрабаваннем для сусветнага парадку. Паводле яго заявы, Масква ігнаруе міжнароднае права, кіруючыся імперскай ідэалогіяй і каланіяльным мысленнем. Пра гэта Караль Наўроцкі заявіў выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: AP Photo / Pamela Smith

«Расійская агрэсія супраць Украіны — гэта не проста рэгіянальны канфлікт. Гэта выпрабаванне, ці вытрымаюць праверку часам прынцыпы, на якіх заснавана ААН, ці яны падпарадкуюцца вазе імперскіх і каланіяльных амбіцый дзяржавы, якая лічыць сябе вышэй за закон, і якая неаднаразова — неаднаразова — ігнаравала рэзалюцыі дадзенай асамблеі і іншых асамблей», — сказаў ён.

На думку Наўроцкага, каранёвыя прычыны расійскай агрэсіі выключна ідэалагічныя: «Расія абапіраецца на імперскае бачанне, якое адносіцца да цэлых нацый як да каланіяльнай уласнасці», — сказаў ён. 

«Заўсёды, калі Масква кажа «мір», гэта насамрэч азначае капітуляцыю таго, каго яна лічыць сваім ворагам», — дадаў прэзідэнт Польшчы.

Таксама Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы. 

Каментары19

  • Ох
    24.09.2025
    Браво, Наўроцкі малайчына
  • Імперыя бальшавікоў — здохла , імперыя Раманавых — здохла ...
    24.09.2025
    Усё так спадар Наўроцкі ! Імперыя бальшавікоў — здохла , імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла . Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам!
  • Рэаліст
    24.09.2025
    Гаворыць прыгожа, каб яшчэ рабіў гэтак жа. А то часта йдзе насуперак Туску ў тым, каб дапамагчы Украіне й украінцам.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць