Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца
Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская пасля атрымання інфармацыі пра рашэнне ўрада Польшчы аб адкрыцці закрытай з 12 верасня польска-беларускай мяжы выступіла з заявай, у якой цалкам яго падтрымала.

«Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца. Вольнае перамяшчэнне беларусаў праз мяжу мае жыццёвае значэнне, бо гэта магчымасць абдымаць блізкіх, вучыцца, працаваць — бачыць свабодную Еўропу на ўласныя вочы.
Мы ўдзячныя польскаму боку, з якім Офіс заставаўся ў шчыльным кантакце апошнія тыдні. Зразумела, што Польшча вымушаная дзейнічаць ва ўмовах правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі. І ў выніку гэтых дзеянняў найбольш пакутуюць беларусы», — заявіла Ціханоўская, адзначыўшы ў вырашэнні праблемы таксама канструктыўную ролю Кітая.
«Эканамічны ціск і кантроль за рухам тавараў — гэта тое, што прымушае Лукашэнку ісці на саступкі», — падкрэсліла Ціханоўская.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
Жалко, что по другим вопросам так не происходит. "последнее трамповское" что-то застряло.