Пра гэта жонка палітыка напісала ў сваім фэйсбуку.
«У Глыбокім адмаўляюцца падцвердзіць, што Мікола Статкевіч у іх. Была на асабістым прыёме», — напісала яна.
Марына Адамовіч дадала, што ёй абяцалі адказаць цягам 15 дзён.
Нагадаем, што Міколу Статкевіча вызвалілі ў мінулы чацвер разам з 51 палітвязнямі і збіраліся выслаць з краіны, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь. Пасля таго як ён правёў некалькі гадзін на памежным пераходзе, яго забралі невядомыя ў масках.
Паводле «Нашай Нівы», палітыка вярнулі ў Глыбоцкую калонію, дзе той адбываў 14‑гадовы тэрмін.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары