Лукашэнка сустракаецца з кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з кіраўніком акупаванай Расіяй часткі Херсонскай вобласці Уладзімірам Сальдам.

Лукашэнкаўская прэс-служба назвала яго «губернатарам Херсонскай вобласці».
«Тэмы сустрэчы: умацаванне супрацоўніцтва і абмен вопытам у прамысловай і сельскагаспадарчай сферах», — піша прэс-служба.
«Наперадзе ў нас вялікі аб'ём працы. Мы ўсяляк будзем спрыяць развіццю Херсонскай вобласці», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы.
Cальда сказаў, што ў Беларусі ён не адчувае сябе як госць: «Я прыехаў увогуле да сваіх сяброў».
«А вы і не госць. Мы з вамі савецкія людзі, шмат працавалі ў адзінай дзяржаве. Гэта ваша зямля так, як Украіна і Херсонская вобласць таксама мая зямля», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Раней Лукашэнка ўжо сустракаўся з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным.
Каментары