Грамадства66

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы

З рэдакцыяй Blizko.by звязаўся турыст, які знаходзіцца ў адным з аўтобусаў на латвійска-беларускай мяжы.

Чарга на латвійска-беларускай мяжы, фота blizko.by

Суразмоўца распавядае, што адбываецца на мяжы ўдзень у панядзелак:

— Мы вяртаемся з тура па Еўропе. Навіна пра тое, што Польшча вырашыла закрыць мяжу з Беларуссю, застала нас на адпачынку. Нам абвясцілі, што вяртацца дадому мы будзем праз Латвію. Наш аўтобус прыехаў на латвійска-беларускую мяжу сёння а пятай раніцы і быў дзясятым у чарзе. Да 12:00 мы сталі шостымі, на афармленне аднаго турыстычнага аўтобуса ў латвійскага боку сыходзіць прыкладна паўтары-дзве гадзіны.

Дарэчы, у мінулую суботу з паездкі па Еўропе вяртаўся мой знаёмы. І ў яго ўсё прайшло хутка: апынуўшыся на мяжы ў 22:00, у 22:40 аўтобус ужо быў на беларускім баку, і прыкладна ў палову першай ночы турысты прайшлі і беларускую мяжу.

Сёння ж чарга на мяжы ёсць, тут стаіць з паўтара дзясятка аўтобусаў. Але нельга сказаць, што афармленне адбываецца марудна.

Умовы чакання на мяжы больш чым прымальныя: ёсць «стацыянарная» прыбіральня — з выгодамі парадак. Акрамя таго, латышы арганізавалі падвоз гарачага харчавання прама на мяжу. Натуральна, яно не бясплатнае. Кубак кавы можна купіць за 2,5 еўра, а гарачая страва (бульбяное пюрэ і дзве катлеты) каштуе 15 еўра. Таму тым турыстам, якія не гатовыя плаціць такія грошы за ежу, я б рэкамендаваў запасціся правіянтам перад паездкай».

У цэлым сітуацыя на латвійска-беларускай мяжы спакойная. Спадзяёмся да позняга вечара апынуцца дома, дадаў ён.

Каментары6

  • Ох
    15.09.2025
    До перекрытия и этого пункта осталось 3... 2...
  • Ж
    15.09.2025
    Ліетувісы такога клопату не праявяць, камы з катлетамі, гарачыя, ды пад самы нос дастаўка ! А кава ? Кава па цане, як у рыжскай майзніцы !
    А ўвогуле добра, што людзі езьдзяць у турпаездкі, значыць ня ўсё так запушчана, значыць яшчэ ўмеюць радавацца, нават у такі сумны час, значыць ёсьць надзея.
  • Пачакайце
    15.09.2025
    Раз яны паехалі праз Латвію, яны мусілі запоўніць транзітныя анкеты. Тут такога няма. У чым падвох?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць