Свет44

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim

9 верасня на восеньскай прэзентацыі новых прадуктаў кампанія Apple прэзентавала смартфон iPhone Air. Адметнай асаблівасцю гэтай прылады стаў не толькі ультратонкі дызайн, але і адсутнасць слота для традыцыйнай SIM-карты. Эксперты лічаць, што гэтае рашэнне можа наблізіць канец фізічных сім-карт ва ўсёй індустрыі, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

Apple ужо даволі доўга падтрымлівае тэхналогію eSIM — і з 2022 года прадае ў ЗША тэлефоны, якія прадугледжваюць выкарыстанне толькі электронных картак.

Але iPhone Air стаў першай прыладай кампаніі на глабальным рынку без слота для традыцыйных SIM-карт.

Перавага такога падыходу, напрыклад, у тым, што карыстальнікам больш не трэба адкрываць малюсенькі слот для SIM-карты, каб памяняць правайдэра або план мабільнай сувязі.

Аналітык Кестэр Ман з кампаніі CCS Insight лічыць, што заява Apple «азначае пачатак канца фізічнай SIM-карты».

Але колькі часу пройдзе, перш чым карыстальнікі змогуць цалкам адмовіцца ад звыклых SIM-карт, і як гэта паўплывае на выкарыстанне тэлефона ў цэлым, застаецца пад пытаннем.

Час развітвацца з латком для SIM?

SIM — гэта абрэвіятура для Subscriber Identity Module, гэта значыць «модуль ідэнтыфікацыі падпісчыка». Чып дазваляе падключацца да аператара мабільнай сувязі і без яго нельга карыстацца асноўнымі функцыямі тэлефона.

У выпадку з еSIM усё гэта забяспечвае мікрасхема, убудаваная непасрэдна ў тэлефон: яе можна перапраграмаваць пры змене аператара або якіх-небудзь функцый.

У апошнія гады eSIM сталі альтэрнатывай традыцыйным SIM: у некаторых тэлефонах можна выкарыстоўваць як фізічныя, так і электронныя карты.

Apple пакуль не гатова цалкам адмовіцца ад фізічных SIM-карт, хоць і іншыя яе новыя айфоны, прадстаўленыя на гэтым тыдні (17, 17 Pro, 17 Pro Max), на некаторых рынках свету будуць падтрымліваць выключна eSIM. У большасці краін кампанія захавае магчымасць выбару традыцыйнай пластыкавай карты.

Іншыя буйныя вытворцы смартфонаў, такія як Samsung і Google, хоць і выкарыстоўваюць eSIM у якасці варыянта, у большасці краін па-ранейшаму падтрымліваюць фізічныя SIM-карты.

Аднак у экспертаў няма сумневаў, у якім кірунку рухаюцца вытворцы.

Згодна з апошнім прагнозам CCS Insight, да канца 2024 года ва ўжыванні ўжо было 1,3 млрд смартфонаў з eSIM. Чакаецца, што да 2030 года гэтая лічба дасягне 3,1 мільярда. (Усяго ў свеце працуе каля 7 млрд смартфонаў.)

«З часам слот для SIM-карты наогул знікне», — — сказаў Паола Пескаторэ.

Якія перавагі eSIM?

Пескаторэ кажа, што пераход на eSIM дае «шматлікія перавагі», найбольш відавочнае з якіх — эканомія месца ўнутры тэлефона, што дазваляе выкарыстоўваць батарэі большага памеру.

Эксперт таксама падкрэсліў, што для eSIM не патрэбен пластык, які забруджвае навакольнае асяроддзе. А яшчэ такія карты могуць пашырыць выбар паміж аператарамі сувязі падчас паездак за мяжу, што дазваляе пазбегнуць «шакуючых рахункаў».

Кестэр Ман лічыць, што ўсё гэта прымусіць карыстальнікаў «паступова змяніць спосабы ўзаемадзеяння са сваімі мабільнымі аператарамі». Да прыкладу, меншай колькасці людзей трэба будзе ісці ў краму асабіста, каб вырашыць якое-небудзь звязанае з SIM-картай пытанне.

Зрэшты, нагадвае Ман, як і ў выпадку з усімі іншымі пераменамі, яны могуць спадабацца не ўсім.

«Гэта новаўвядзенне можа стаць вялікім пытаннем для пажылых людзей або тых, хто не надта ўпэўнена адчувае сябе з тэхналогіямі. Індустрыя павінна зрабіць усё магчымае, каб растлумачыць, як карыстацца eSIM», — сказаў Ман.

Каментары4

  • даведка
    15.09.2025
    В белорусских реалиях будет осуществляться слежка не за симкой, а за трубкой.
  • Вось так
    15.09.2025
    даведка,
    Пачытайце, што такое imei і штоняма розніцы, колькі сімак вы зменіце, imei будзе з кожнай з іх.
  • .
    15.09.2025
    1. Замена фізічнай SIM на eSIM нічога не змяняе з п.гл. адсочвання SIM. У мабільнай сетцы яны выглядаюць аднолькава.
    2. Яны так адсочваюць і SIM, і тэлефон (IMEI).

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць