Усяго патроху1010

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму

На першы погляд гэта была ўзорная сям’я. Айчым — паспяховы бізнэсовец, падчарка Аня — гонар школы, якая заваёўвала ўзнагароды. У невялікім мястэчку, дзе ўсе добра ведаюць адно аднаго, ніхто і ўявіць не мог, што за вобразам шчаслівай дзяўчынкі хавалася сапраўдная трагедыя.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Як піша Gazeta Wyborcza, у невялікім мястэчку недалёка ад Свідніцы, што ў Ніжняй Сілезіі, Аня жыла разам з маці Даротай і яе мужам Войцехам (імёны зменены). Мужчына кіраваў даволі паспяховай будаўнічай кампаніяй і ўтрымліваў сям’ю, у якой, акрамя Ані, раслі яшчэ двое агульных дзяцей пары. Дзяўчынка добра вучылася і нават прадстаўляла сваю школу на ваяводскіх спаборніцтвах. Суседзі лічылі сям’ю прыкладам для іншых.

Пра тое, што адбывалася за зачыненымі дзвярыма дома, даведаліся выпадкова. У ліпені 2023 года 12-гадовая Аня паехала на канікулы да сваёй цёткі Беаты ў Швецыю. Калі ў жніўні цётка з мужам адвозілі дзяўчынку і яе брата дадому, з Аняй раптам пачало адбывацца нешта дзіўнае: яна плакала, адмаўлялася ехаць, пагражала, што ўцячэ. Для Беаты гэта стала шокам — раней дзяўчынка заўсёды была паслухмянай. Калі яе пачалі супакойваць і распытваць, Аня пачала гаварыць.

Усё пачалося ў 2017 годзе, калі Ане было шэсць гадоў. Айчым пачаў зачыняцца з ёй у пакоі. Спачатку ён распранаўся перад ёй і дазваляў рэчы, якія следчыя кваліфікуюць як «распусныя дзеянні». Паступова яго паводзіны станавіліся ўсё больш смелымі. Урэшце дайшло да сэксуальных кантактаў.

Калі дзяўчынка супраціўлялася, ён ужываў сілу, каб утрымаць яе ў пакоі. Таксама пагражаў ёй эмацыйна: казаў, што праз яе «непаслухмянасць» пацерпяць хатнія жывёлы, а таксама што ён заб’е яе маці і братоў.

Следства высветліла, што маці Ані ўсё ведала. Больш за тое, яна сама падладжвала сітуацыі так, каб дачка заставалася з айчымам сам-насам. Калі дзяўчынка не хацела, маці ціснула на яе эмацыйна або сілай зацягвала ў пакой.

Так Аня шэсць гадоў заставалася сам-насам са сваёй драмай. Калі яна ўрэшце даверылася цётцы, тая адразу паведаміла ў паліцыю. Маці і айчыма затрымалі, і ў студзені 2025 года абаіх асудзілі.

Суд пастанавіў, што маці не выканала абавязку па забеспячэнні бяспекі дзіцяці і нават садзейнічала злачынцу. Яе асудзілі на 6 гадоў турмы і забаранілі набліжацца да дачкі.

Войцех атрымаў максімальнае пакаранне — 15 гадоў зняволення. Але яго тэрмін павялічылі: высветлілася, што ён не толькі пагражаў Ані гвалтам над хатнімі жывёламі, але і здзяйсняў яго. Ён павесіў на павадку ката, у выніку чаго жывёла задыхнулася. За гэта яму дадалі яшчэ адзін год турмы. За жорсткае абыходжанне з другім катом і сабакам прысудзілі дадатковыя 6 месяцаў.

Свой тэрмін Войцех будзе адбываць у папраўчай установе тэрапеўтычнага тыпу, а таксама павінен прайсці прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. У чэрвені 2025 года прысуды ў дачыненні да абодвух набыў законную моц. Іх унеслі ў рэестр сэксуальных злачынцаў.

Апеку над Аняй і яе братамі ўзяла на сябе цётка Беата.

Каментары10

  • Барадзед
    15.09.2025
    Бытовой триллер.
  • ?
    15.09.2025
    Клаус, политзек, Барадед - ваш выход, вы же любите комментировать подобную чернуху в России. Как такое могло произойти в образцовой Польше? Снова московиты виноваты?
  • Двойные стандарты по польски
    15.09.2025
    Filipp, как про Польшу, то "шкала", а если бы подобная новость была из России написали бы "там все так делают".

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім8

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі8

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў41

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім8

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць