Гарадзенец скраў банкаўскую картку на памінках і потым гудзеў чатыры дні
У кастрычніку 56‑гадовая жанчына арганізавала памінкі па памерлым мужу.

У нейкі момант згаданы мужчына заўважыў на тумбачцы банкаўскую карту, якая належала гаспадыні кватэры, і скраў яе.
На працягу чатырох дзён ён разлічваўся чужой карткай за пакупкі ў розных крамах. На чужыя грошы мужчына паспеў набыць алкаголь, прадукты і абутак, а таксама папоўніць баланс свайго мабільнага тэлефона. Агулам патраціў каля 300 рублёў.
Дзеянні злачынца трапілі ў поле зроку камер відэаназірання. Аператыўнікі аддзела па супрацьдзеянні кіберазлачыннасці Кастрычніцкага РАУС Гродна ўстанавілі асобу фігуранта.
Аказалася, што 43‑гадовы гарадзенец раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. У дачыненні падазраванага распачатая крымінальная справа. За незаконны шопінг яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каментары