Надвор'е1111

Ці праўда, што гэта зіма будзе самай халоднай у Беларусі?

У Белгідрамет адказалі.

Да прагнозаў «самай халоднай зімы ў Беларусі» трэба ставіцца крытычна, заўважае начальнік службы метэапрагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч.

Чым раней даецца прагноз надвор'я, тым большая імавернасць памылак у ім. Таксама гучныя інтэрнэт-прагнозы часта не падмацоўваюцца канкрэтнымі імёнамі экспертаў.

«Нават на сучасным этапе развіцця навукі лічбавыя мадэлі не дазваляюць дакладна спрагназаваць надвор'е на такі працяглы прамежак часу, асабліва ў нашым рэгіёне, для якога характэрная частая змена атмасферных працэсаў у зімовы перыяд, калі перыяды адлігі рэгулярна змяняюцца маразамі»,

— патлумачыла Грыцкевіч у каментары Sputnik.

Доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я, асабліва на некалькі месяцаў наперад, звычайна мала апраўдваюцца.

«Спрагназаваць з высокай дакладнасцю тэмпературу і ўмовы надвор'я на цэлую зіму практычна немагчыма. Кліматычныя мадэлі і доўгатэрміновыя прагнозы могуць даваць толькі агульныя тэндэнцыі, але не канкрэтныя значэнні», — сказала Грыцкевіч.

Каментары11

  • %
    23.11.2025
    На пачатку вясны (мінулай) я дзеля смеху і цікавасьці паглядзеў якой будзе вясна, і нават лета. Абяцалі імклівую вясну і пякельнае лета. Што было вясной потым мяркую памятаюць усе, ды й лета было далека ад пякельнага, прынамсі у нас тут
  • Тэкля
    23.11.2025
    На адным з рэсурсаў чытала, што зіма будзе цёплай
  • Старикан
    23.11.2025
    На прошлы год спрогнозировали верно ,не обломились .
    Но прогноз был не забеларуски )

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць