Здарэнні1212

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Вінаватым у гучнай трагедыі ў Мазыры, дзе мужчына жорстка зарэзаў сваю жонку на вачах дачкі, аказаўся старшы аператар устаноўкі на Мазырскім НПЗ Павел Мішота. 41‑гадовы мужчына шмат гадоў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе, яго згадвала галіновая прэса, высветліў «Флагшток».

Павел Мішота на здымку 2011 года

7 лістапада, у выходны дзень, прысвечаны Кастрычніцкаму перавароту, мужчына быў п'яны і з нажом напаў на сваю жонку.

Міліцыю выклікала старэйшая дачка, а ўсяго ў мужа і жонкі было чацвёра дзяцей.

Адзін з міліцыянераў забраўся ў кватэру праз акно і ўбачыў скрываўленую жанчыну, а побач з ёй — мужчыну з нажом.

Патрабаванне кінуць нож ён праігнараваў, прыйшлося страляць.

Скрыншот відэа МУС

33‑гадовая Ксенія атрымала як мінімум сем удараў нажом, у бальніцу яна патрапіла ў вельмі цяжкім стане і неўзабаве памерла.

Як адзначылі суразмоўцы «Флагштока», на заводзе шакаваныя тым, што адбылося, і называлі Паўла «прыстойным» чалавекам. Праўда, некаторыя адзначалі, што яго «прыстойнасць» заканчвалася пасля таго, як ён выпіваў спіртное.

У сацсетках знаёмыя мазыраніна таксама адклікаліся пра яго станоўча: быў адэкватным, клапаціўся пра дзяцей, купляў прадукты. Але іншыя знаёмыя сем'і адзначылі, што праблема хатняга гвалту існавала даўно: Павел ужо не раз збіваў жонку, адбываў адміністрацыйны арышт.

«Ёй год таму супрацоўнікі «хуткай» казалі, што трэба сыходзіць разам з дзецьмі. Вось як у ваду глядзелі, яны так ёй і сказалі, што ён цябе заб'е. Вось і вынік», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Шмат хто ў каментарах абурыўся тым, «дзе былі органы апекі», чаму не заўважалі і не кантралявалі праблемную сям'ю, у якой, у выніку, адбылася страшная трагедыя.

На міліцэйскім відэа затрымання хатняга тырана бачна абстаноўка ў кватэры: абшарпаныя сцены, неўпарадкаванасць.

Старонкі мужа і жонкі ў сацсетках даўно закінутыя, але Павел яшчэ некалькі гадоў таму пісаў агрэсіўныя пасты на адрас жанчын, а таксама садысцкія паведамленні.

«Вось топіш чалавека, і быццам сумна так, але потым з'яўляюцца бурбалкі, такія добрыя, і сэрца радуецца», — пісаў ён яшчэ ў 2012 годзе.

«Што за схільнасці ў табе выяўляюцца, Паш? Здаецца, быў добры і добры, а цяпер…» — здзіўляліся ў каментарах.

Каментары12

  • даведка
    24.11.2025
    На милицейском видео стены отнюдь не обшарпаны, а полным ходом шёл ремонт.
  • Найперш не галасі!
    24.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Filippp
    24.11.2025
    "мужчына быў п'яны і з нажом напаў на сваю жонку."©
    Да чаго гарэлка людзей даводзіць, шкада і яе, і дзяцей.

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця2

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема9

Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку

Начальнік штаба «Хезбалы» забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце

Кірыл Дзмітрыеў: хто гэты банкір, які стаў нечаканым пасланнікам Пуціна ў Вашынгтоне і суаўтарам мірнага плана Трампа12

На паперы высаджана 400 кустоў, на месцы — ніводнага. Сілавікі ўзяліся за азеляненне ў гарадах8

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа: У амерыканскі мірны план унясуць змены23

«Дзевяць курэй за ноч». Вёску на Міншчыне аб'ядае ліса — і вывезці яе нельга7

Прадстаўнік Лукашэнкі ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы параіў, дзе шукаць жаніхоў5

У Мазыры ў будынку царквы адкрыўся расійскі дыскаўнтар «Доброцен»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця2

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць