Свет

Начальнік штаба «Хезбалы» забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце

Ізраільскія вайскоўцы забілі высокапастаўленага члена ліванскай ваенізаванай групоўкі «Хезбала» ў выніку авіяўдару па паўднёвым прыгарадзе Бейрута. Гэта першая такая атака пасля некалькіх месяцаў перамір’я, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Adri Salido / Getty Images

Хайтамі Алі Табтабая, начальніка штаба «Хезбалы», ізраільскія вайскоўцы прадставілі як ветэрана групоўкі, які займаў шэраг высокіх пасадаў.

Міністэрства аховы здароўя Лівана паведаміла, што ў выніку ўдару, які прыйшоўся па жылым доме ў шчыльна населеным раёне Дахія, загінулі прынамсі пяць чалавек, 28 атрымалі раненні.

«Хезбала» пацвердзіла смерць Табтабая, заявіўшы, што Ізраіль перасёк «чырвоную рысу», нанёсшы гэты ўдар.

Гэта першы ўдар Ізраіля па паўднёвай частцы Бейрута за апошнія месяцы. Ён быў нанесены на фоне эскалацыі кампаніі Ізраіля супраць людзей, якія, паводле яго сцвярджэння, звязаныя з «Хезбалой» — шыіцкай мусульманскай групоўкай, якую падтрымлівае Іран, — нягледзячы на перамір’е, дасягнутае пры пасярэдніцтве ЗША і Францыі і якое ўступіла ў сілу ў лістападзе мінулага года. Ізраільскія службовыя асобы заяўляюць, што «Хезбала» спрабуе аднавіць свой вайсковы патэнцыял, займаецца кантрабандай зброі і нарошчвае вытворчасць ударных дронаў у якасці альтэрнатывы ракетам. Ёсць асцярогі наконт эскалацыі ваенных дзеянняў.

«Дзяржава Ізраіль не дазволіць «Хезбале» аднавіць сваю моц, і мы не дазволім ёй зноў быць пагрозаю для Ізраіля», — заявіў ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху. Ён сказаў, што чакае ад ліванскага ўрада «выканання яго абавязацельства па раззбраенні «Хезбалы».

Прэзідэнт Лівана Жазэф Аун заклікаў міжнародную супольнасць аказаць ціск на Ізраіль, які працягвае акупаваць як найменей пяць населеных пунктаў на поўдні Лівана, заявіўшы, што дзеянні Ізраіля з’яўляюцца парушэннем пагаднення, якое паклала канец 13‑месячнаму канфлікту.

Ліванскі ўрад паабяцаў раззброіць «Хезбалу», але групоўка адмаўляецца раззбройвацца да таго часу, пакуль Ізраіль не спыніць атакі, поўнасцю не выведзе войскі з Лівана і не вызваліць ліванскіх зняволеных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць