Транічнае здарэнне адбылося раніцай у суботу ў 03:45 на 351-м км дарогі М-1, паведамілі ў ДАІ Мінаблвыканкама.

Фота: УУС Мінаблвыканкама
33-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на дарозе, спачатку збіў аўтамабіль Fiat. Ад удару пешаход упаў на левую паласу руху, дзе на яго наехала фура Renault.
Кіроўца фуры ўцёк з месца здарэння, але пазней быў знойдзены і затрыманы падчас вышуковых мерапрыемстваў.
Пешаход памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Удакладняецца, што пацярпелы не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Каментары