На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння
Максім Сувораў з Бураціі нарадзіўся 5 чэрвеня 2007 года ў Каменску Кабанскага раёна і быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям'і, піша Astra.

Максім Сувораў
Пасля заканчэння тэхнікума аўтамабільнага транспарту ў чэрвені 2025 года Суворава прызвалі на тэрміновую службу, а 27 чэрвеня ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі.
Максім Сувораў служыў снайперам і загінуў 24 ліпеня 2025 года ў раёне сяла Новы Камар у Данецкай вобласці. На момант гібелі яму было 18 гадоў і адзін месяц.
Каментары