Свет55

«Цела знайшлі без галавы». У Расіі загінуў яшчэ адзін топ-менеджар, ужо 19-ты з пачатку вайны

У Расіі працягваецца серыя загадкавых смерцяў топ-менеджараў і буйных бізнэсоўцаў. Гэтым разам такая падзея адбылася ў Калінінградскай вобласці: пад мостам знайшлі цела кіраўніка кампаніі «К-Паташ Сэрвіс» Аляксея С. Паводле інфармацыі СМІ і сілавікоў, труп быў без галавы, а да яго прымацаваны буксіровачны трос, паведамляе The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ТАСС

Аляксей С. узначаліў «К-Паташ Сэрвіс» у кастрычніку 2022 года. Кампанія займалася праектам калійна-магніевага рудніка ў пасёлку Нівенскае Калінінградскай вобласці, аднак яго запуск некалькі разоў пераносілі праз супраціў мясцовых жыхароў.

Смерць гэтага топ-менеджара, як адзначаецца, стала ўжо як мінімум дзевятнаццатай падобнай гісторыяй з пачатку вайны ва Украіне. З 2022 года ў Расіі пры нявысветленых ці вельмі дзіўных абставінах загінулі прадстаўнікі кіраўніцтва «Газпрама», «Газпрамбанка», «Лукойла», «Уралкалія», «Транснафты», «Наватэка», «Нарнікеля» і іншых кампаній. Адных знаходзілі з агнястрэльнымі раненнямі, іншых — пасля падзення з вокнаў, яшчэ частку — пры абставінах, афіцыйна патлумачаных як суіцыд або «раптоўная хвароба».

Каментары5

  • Всшингтон Ирвинг
    08.09.2025
    Теперь в госдуму может баллотироваться или книги о СВО писать.
  • Лапідарый
    08.09.2025
    Яка сумна навіна
  • Читал Майн Рида
    08.09.2025
    .

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць