У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце
У Мінску плануюць пачаць эксперымент па аплаце праезду ў наземным транспарце банкаўскай картай. Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Паводле яго слоў, новую функцыю пачнуць тэсціраваць ужо ў гэтым месяцы. У гэты момант спецыялісты вызначаюцца з маршрутам, на якім апрабуюць новы спосаб аплаты праезду.
— Ужо ў гэтым месяцы будзе пачаты эксперымент па ўкараненні яшчэ аднаго спосабу аплаты праезду ў гарадскім наземным транспарце з дапамогай банкаўскай карты і функцый тэлефона. У цяперашні час мы вызначаемся з маршрутам. Хутчэй за ўсё, інавацыя будзе ўкаранёна на гарадскім маршруце №1, — адзначыў Юрый Супрановіч.
Таксама ўдакладняецца, што абсталяванне для прыёму аплаты было распрацавана спецыялістамі прадпрыемства.
Каментары
Што з чыноўнікамі не так? Маршрут 1 - гэта не самы папулярны ў Менску