Мужчына загінуў.

Фота: СК
Трагедыя здарылася ў Лельчыцкім раёне ўчора ўдзень. Брыгада рабочых валiла лес, паведамляе Следчы камітэт
Усё адбылося на тэрыторыі Буйнавіцкага лясніцтва. Вальшчык зрабіў надрэз на вольсе — дрэва расшчапілася. У нейкі момант частка ствала даўжынёй больш за 22 метры ўпала на рабочага.
У выніку памочнік вальшчыка атрымаў цяжкія траўмы. На жаль, выратаваць 54-гадовага пацярпелага не ўдалося.
Каментары