Свет22

Шайгу пахваліў «Талібан» за барацьбу з тэрарыстамі

Былы міністр абароны Расіі, сакратар Рады бяспекі Сяргей Шайгу апублікаваў калонку ў «Россійскай газеце» пад загалоўкам «Афганістан: цярністы шлях да стабільнасці». У ёй Шайгу станоўча ацэньвае рух «Талібан», якія расійскія ўлады толькі ў красавіку 2025 года выключылі са спісу тэрарыстаў, піша Moscow Times.

Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Шайгу лічыць, што «Талібан» вядзе барацьбу з экстрэмістамі на сваёй тэрыторыі. «Кабул рэгулярна ліквідуе баевікоў ІДІЛ. Вядома, калі б не ўведзеныя краінамі Захаду карныя санкцыі супраць талібаў, гэтая барацьба была б больш эфектыўнай», — напісаў ён.

Па словах Шайгу, Афганістану трэба будзе яшчэ вялікая праца для стабілізацыі становішча ў краіне, а Расія гатовая аказваць талібам садзейнічанне па лініі сілавых ведамстваў.

«У Афганістане налічваецца каля дваццаці міжнародных тэрарыстычных арганізацый агульнай колькасцю больш за 23 тысячы баевікоў, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для рэгіёну і свету», — піша ён.

Шайгу ўсклаў адказнасць на цяжкасці ў аднаўленні Афганістана на заходнія дзяржавы, нагадаўшы, што $9 млрд дзяржрэзерваў ўрада талібаў застаюцца замарожанымі, хоць могуць быць накіраваны на вырашэнне праблем краіны. Таксама Шайгу заявіў пра правал амерыканцамі афганскай кампаніі.

«Неарганізаваны вывад войскаў, які пацягнуў ахвяры сярод мірных жыхароў, стаў сімвалам правалу адміністрацыі Джо Байдэна і хаосу ў знешняй палітыцы ЗША пры дэмакратах», — напісаў ён. У пацверджанне сваіх слоў Шайгу працытаваў цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які назваў сыход з Афганістана «самым ганебным днём у гісторыі ЗША».

Шайгу таксама абвінаваціў ЗША ў павелічэнні вытворчасці наркотыкаў у Афганістане: «Максімальныя аб'ёмы вытворчасці апіятаў прыйшліся на другі тэрмін прэзідэнцтва Барака Абамы і да 2017 года дасягнулі 9000 тон — у 43 разы больш, чым да прыходу амерыканцаў у Афганістан». Шайгу адзначыў барацьбу талібаў з наркавытворчасцю. Паводле яго слоў, ужо ў 2023 годзе плошчы пасеваў опіумнага маку, якія складалі раней каля 232 000 га, скараціліся на 95%, «на сёння 20 з 34 правінцый Афганістана лічацца свабоднымі ад наркаплантацый».

У чэрвені Расія першай у свеце афіцыйна прызнала ісламскі эмірат Афганістан — дзяржаўнае ўтварэнне, якое кіруецца рухам «Талібан». Расія павысіла статус дыпламатычных адносін з Кабулам, і ў Расіі з'явіўся пасол Афганістана.

Каментары2

  • Алекс
    29.08.2025
    Одни террористы признали других террористов не-террористами) Для полной картины Шойгу забыл упомянуть свой позорный провалившийся план "Киев за 3 дня" и последовавшее за этим отстранение от кормушки для его клана в кремле.
  • У русских за душой ничего не осталось
    29.08.2025
    Похвалили своих террористов за борьбу с чужими террористами

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць